Пресса о нас / 12.07.12
Газета «Звязда» Новыя прызы — для новых адрасатаў (№ 132 от 12 июля 2012 года)
Учора ў сценах рэдакцыі прайшоў традыцыйны розыгрыш прызоў сярод прыхільнікаў газеты па выніках падпіскі на "Звязду" на 3-ці квартал і другое паўгоддзе 2012 года. Яе падрабязнасці і спісы пераможцаў будуць надрукаваны ў адным з бліжэйшых нумароў. Пакуль жа паведамім, што і на гэты раз вяршыцелямі лёсу ў правядзенні латарэі сталі нашы госці. Дзясяткі прызоў атрымаюць новыя адрасаты з лёгкай рукі начальніка ўпраўлення распаўсюджвання друкаваных СМІ РУП "Белпошта" Алены ПРАКАПЕНІ і інструктара-метадыста па фізічнай культуры і спорце Анастасіі МАКАРАВАЙ. Кампанію членам журы склала юная чытачка "Звязды" Ганна Салаўёва.
