Высветліць гэта дазволіць адмысловы конкурс-віктарына, арганізаваны прадпрыемствам "Белпошта".
Паводле ўмоў, удзельнічаць у ім могуць усе ахвотныя, не маладзейшыя за 14 гадоў. І трэба для гэтага зусім няшмат: уважліва прачытаўшы, даць адказ на кожнае з 10 пытанняў.
— За тры месяцы (конкурс стартаваў у красавіку) на адрас прадпрыемства прыйшло некалькі тысяч лістоў, — падводзячы вынікі першага этапу, паведаміла "Звяздзе" старшыня камісіі, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Таццяна Мікалаеўна Гвоздзева. — Самай першай правільныя адказы даслала Ірына Пятроўна Пуцыковіч з г. Іванава. Другі галоўны прыз дастаўся мінчаніну Дзмітрыю Пятровічу Аўчыннікаву.
Шляхам розыгрышу былі вызначаны і дзесяць прызёраў. Сярод іх Наталля Пятровіч з вёскі Аюцавічы Карэліцкага раёна (мяркуючы па анкеце са "Звязды", падпісчыца нашай газеты), Дзіяна Пятрэнка з вёскі В. Малешава Столінскага раёна, Таццяна Марозава з Полацка, Кацярына Ларкова з Дзяржынска і іншыя.
Пераможцам будуць уручаны граматы і сувенірныя выданні — кнігі паштовых марак рэспублікі Беларусь, прызёрам — тэматычныя наборы марак.