Часам на занятках можна ўбачыць, як Аксана падпісвае нейкія паштоўкі. Адзін з новых яе маршрутаў — на Галоўпаштамт. Кожны вечар яна спяшаецца праверыць сваю паштовую скрыню, што для такога інтэрнет-карыстальніка, як аксана, цалкам нехарактэрна. У чым жа прычына? Адказ — у посткросінгу.
Посткросінг (ад англ. Postcard — паштоўка,cross- перасякаць) — гэта пересылка паштовак паміж невядомымі людзьмі усяго свету.
Аксана Ракуціна з дзяцінства калекцыянуе паштоўкі. Раней нават па суседзях хадзіла і прасіла цікавыя экзэмпляры.
-Пасля сябры сталі з розных вандровак дасылаць мне паштоўкі. Памята, першая была з Нью-Ёрка. Гэта было вельмі нечакана і прыемна.
Пра посткросінг Аксана даведалася ад сваёй сяброўкі і вырашыла таксама паспрабаваць. Вось ужо месяц яна актыўна адпраўляе выявы Мінска і краявіды Беларусі па ўсім свеце