Газета «Звязда», спецприложение «Кантакт» Тут можна купіць... І прадаць (№ 4 от 19 красавiка 2012 года)
Паштовая марка — вынаходства не такое ўжо і старажытнае: самая першая з іх з'явілася ў Вялікабрытаніі 6 мая 1840 года. Выкарыстанне яе было сведчаннем аплаты пэўнага тарыфу на перасылку пісьмовай карэспандэнцыі.
У хуткім часе пасля з'яўлення паштовых марак узнікла і калекцыянаванне (філатэлія). Захапленню гэтаму больш чым 150 гадоў, аднак яно па-ранейшаму валодае сэрцамі мільёнаў людзей розных узростаў і прафесій.
Менавіта для іх выдавецкі цэнтр "Марка" РУП "Белпошта" прапануе шырокі выбар філатэлістычнай прадукцыі: мастацкія маркі, малыя лісты, блокі, канверты першага дня, картмаксімумы самай разнастайнай тэматыкі. Наладжана вытворчасць тэматычных і гадавых набораў, буклетаў, гашаных марак. Усё гэта карыстаецца ўстойлівым попытам, таму выпуск увесь час павялічваецца, а продаж ажыццяўляецца праз сетку аддзяленняў паштовай сувязі і спецыялізаваную, адзіную ў сістэме паштовай сувязі Беларусі краму "Філатэлія" (Мінск, вул. Маскоўская, 16). Тут наведнікаў чакае самы поўны асартымент філатэлістычнай прадукцыі, арганізаваны і камісійны гандаль, які дазваляе калекцыянерам рэалізоўваць лішкі сваіх калекцыйных матэрыялаў: паштовых марак усіх краін свету, манет, бонаў, каталогаў і інш.