Крыжу Ефрасінні Полацкай — адной з самых пазнавальных беларускіх святынь — была прысвечана першая беларуская паштовая марка. У абарачэнне яна выпушчана 20 сакавіка 1992 года. З таго часу прамінула два дзесяцігоддзі, цягам якіх выпушчана ў свет (у самым шырокім сэнсе гэтага слова!) — больш чым 900 марак Для некага яны — проста знакі паштовай аплаты, для некага — маленькія творы мастацтва, з якімі "Звязда" будзе знаёміць чытачоў у новай рубрыцы "Куток філатэліста".
Адзенне — важная этнічная прыкмета народнасці і нацыі. Таму серыя паштовых марак, прысвечаная гэтай частцы матэрыяльнай культуры беларусаў, выклікае асаблівую цікавасць у філатэлістаў Беларусі і замежжа.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/503.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020