Каб атрымаць адказ на гэтае пытанне, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта" ў Год кнігі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіць конкурс-віктарыну. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца як грамадзяне нашай краіны, так і іншых дзяржаў, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і дасягнулі ўзросту 14 гадоў.
Анкеты прымаюцца з 1 красавіка па 30 лістапада 2012 г. Вынікі будуць падводзіцца адзін раз у два месяцы. Першы этап конкурсу — з 1 красавіка па 31 мая. Падвядзенне вынікаў будзе ажыццяўляцца шляхам розыгрышу аднаго прыза сярод усіх удзельнікаў, якія правільна адказалі, і аднаго прыза сярод усіх удзельнікаў конкурсу. Вынікі будуць размешчаны на сайце www.bеlроst.bу і ў друкаваных СМІ. Пераможцы будуць узнагароджаны граматамі і наборамі філатэлістычнай прадукцыі.