Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 13.03.12

Газета «Звязда» «Гэтага наваселля ўсім мікрараёнам чакалі» (№ 3 (19) за 13 сакавіка 2012 года)

Добры падарунак (а тым больш для жанчын, да першага вясновага свята) — справа складаная. Аднак не для тых, хто падумаў пра яго загадзя. Больш за тое — вельмі шмат што зрабіў.

Сёмага сакавіка ў новым сталічным мікрараёне Міхалова адкрылася новае аддзяленне паштовай сувязі.

Наколькі яно патрэбна, расказалі першыя ж кліенты:

— Мы чацвёрты год жывём тут, на вуліцы Янкі Брыля, — гаварыла, напрыклад,Святлана Новак. — Чулі, што паблізу будзе ашчадная каса і пошта, глядзелі, калі ўжо яны адкрыюцца, бо да сённяшняга дня, каб заплаціць за тэлефон, зрабіць ксеракопію дакументаў, купіць паштоўкі ездзіць даводзілася за два прыпынкі. Далекавата. Ды і памяшканне там зусім не вялікае, людзей, як правіла, шмат. Так што здаралася і ў чарзе пастаяць, і часу змарнаваць. Зараз — іншая справа: гэтага наваселля мы ўсім мікрараёнам чакалі.

А калі так — то яно ж не магло не адбыцца!

— Маскоўскі раён сталіцы развіваецца вельмі дынамічна: узводзяцца новыя дамы, на днях заклалі першы камень у будаўніцтва новай паліклінікі ў Брылевічах, сёння вось адкрываем 14-ае па ліку аддзяленне сувязі, — распавёў кіраўнік адміністрацыі раёнаЯўген Іванавіч Воўна. — Я вельмі рады, што знаходзім паразуменне, што ідзём насустрач пажаданням людзей. Бо трэба ж, каб у жыхароў новых мікрараёнаў усё было побач: крамы, цырульні, паліклініка, ашчадныя касы, пошта… І гэта цудоўна, што абсталявана яна па апошнім слове тэхнікі.

Каб пераканацца ў тым, варта пераступіць парог — у аддзяленні сувязі ўстаноўлены плацежна-даведачны тэрмінал. Гэта значыць, што па прынцыпе адзінага асабовага рахунка праз сервер аплаты паслуг у рэжыме оn-lіnе кліент сам, без дапамогі аператара, можа правесці любыя плацяжы. Калі ж яна, гэтая дапамога, патрэбна — ніякіх праблем: чатыры аперацыйныя акны і ў любым з іх, без перапынкаў на абед, кліент можа атрымаць увесь спектр паслуг. Тут і паскораная пошта, і электронны грашовы перавод, і nеtліст, і любыя плацяжы: хоць за наяўны разлік, хоць па банкаўскіх картках. Само сабой — тут можна падпісацца на патрэбныя выданні, набыць паштоўкі, канверты, свежыя нумары газет, філатэлістычную прадукцыю… І ўсё гэта — у светлай утульнай зале з добразычлівым персаналам, з новай мэбляй…

— "Белпошта" мэтанакіравана працуе над тым, каб пазбавіцца ад чэргаў, — зазначыла генеральны дырэктар прадпрыемстваІрына Ігнатаўна Саксонава. — Спрыяе ў гэтым усталяванне тых жа плацежна-даведачных тэрміналаў, будаўніцтва новых аддзяленняў сувязі і, вядома ж, удасканаленне арганізацыі працы. Нашым кліентам, не трэба казаць, ад чаго ўзнікаюць чэргі. Адна з асноўных прычын у тым, што пошта абслугоўвае і так званых прыватных асоб, і юрыдычных. Апошняе вымагае ад аператараў куды больш часу… Таму мы вырашылі пайсці па шляху ўсяго цывілізаванага свету і размежаваць бізнэс і паслугі фізічным асобам. У хуткім часе ў Мінску збіраемся адкрыць некалькі структурных падраздзяленняў, якія будуць працаваць з поштай карпаратыўных кліентаў. Прычым для гэтага ім нават не трэба будзе хадзіць на пошту. Мы прыедзем самі, забяром усё, што трэба адправіць, апрацуем… Такім чынам больш камфортныя ўмовы будуць створаны для прыватных асоб.

Трэба сказаць, што ў новым сталічным аддзяленні сувязі паклапаціліся пра ўмовы для працы аператараў, паштальёнаў. Гэта значыць, пра невялічкі жаночы калектыў.

А калі ўлічыць, што ў пераважнай большасці жанчыны былі і сярод першых кліентаў, то падарунак да першага веснавога свята атрымаўся на славу.

Газета «Звязда» (№3 (19) за 13 сакавіка  2012 года)


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати