Апытанне на вуліцах горада: "Якая прафесія самая творчая?" "Настаўнік", "Мастак", "Бухгалтар", "Цырульнік", "Мадэльер" Колькі людзей — столькі думак.
Што чыстая праўда, бо бываюць нятворчыя падыходы, а вось нятворчых прафесій — няма. Ну вось мяркуйце самі: адзін паштальён з месяца ў месяц (а то і з года ў год) будзе прыносіць "Звязду" (умоўна) тром падпісчыкам на сваім участку, а другі — распавядзе пра газету іншым, пару-тройку цікавых нумароў пакіне пачытаць, прапануе выпісаць — для пачатку — на месяц. А там, глядзіш, чалавеку спадабалася — падпісчыкаў стала чатыры, потым — шэсць Ці нават 18!
Для таго, каб адзначыць працу менавіта такіх, неабыякавых да справы людзей, "Звязда" і заснавала конкурс "Прыз — рупліваму паштальёну", " лепшаму кіяскёру"
Па выніках падпіскі на першы квартал 2012-га імі, самымі руплівымі, прызнаны (першае месца з уручэннем электрапараваркі):Таццяна Анатольеўна Баранава- аддзяленне паштовай сувязі (АПС) Івацэвічы-5(прырост тыражу 17 экземпляраў), Лілія Яўгенаўна Ляпешка- АПС Нягневічы Навагрудскага раёна (+16),Васіль Леанідавіч Максімовіч- АПС Красналукі Чашніцкага раёна (+15),Тамара Міхайлаўна Чарняк- АПС Рогі Гомельскага раёна,Святлана Эдвардаўна Бітэль- АПС Вішнева Валожынскага раёна, Ірына Вікенцьеўна Унук — АПС Мінск‑99,Наталля Браніславаўна Майсеева- АПС Рагачоў-2.
Паштальёнам, якія занялі другое і трэцяе месца ў конкурсе, у якасці прызоў уручаныэлектрафены і электрачайнікі.
Адзначана і руплівая праца кіяскёраў. Сярод іхЕфрасіння Сцяпанаўна Адамчык і Ірына Іванаўна Слімко(кіёск № 2 г. Ляхавічы),Наталля Чэславаўна Арнатовіч і Людміла Міхайлаўна Чобат(кіёск № 4 г. Заслаўль),Ірына Мар'янаўна Краўцова(кіёск № 7, Ждановічы),Наталля Міхайлаўна Папко, Ала Анатольеўна Мазур, Ульяна Іванаўна Самонава(кіёск № 17 г. Гомель) і іншыя, якія актыўна прадаюць "Звязду" ў шапіках.
Усім рупліўцам шчыры звяздоўскі дзякуй! І паведамленне: прызы для пераможцаў конкурсу ў другім квартале ў рэдакцыі маюцца.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/481.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020