— Самым натуральным чынам: апранаюся ў яркае, гляджу на ўсё яркае і кантактую з яркімі людзьмі. Гэты самы лепшы спосаб захаваць аптымізм, які пераможа і дэпрэсію, і авітаміноз. Таму што гэты стан — у галаве, а не ў целе. Аптымізм не залежыць ні ад грошай, ні ад чаго іншага: можна мець тры капейкі ў кішэні і быць самым шчаслівым чалавекам, захоўваць пазітыўны настрой. Я чакаю ад гэтай вясны кахання, спадзяюся на самае лепшае і веру, што ўсе гэтыя надзеі абавязкова спраўдзяцца.