Пресса о нас / 21.02.12

Газета «Звязда» Вяскоўцы пошту не мінаюць (№33 за 18 лютага 2012 года)

…Сюды прыходзяць, каб адправіць паштоўку, купіць любімую газету, заплаціць за тэлефон і іншыя паслугі. Тут стэлажы са свежай прэсай, латарэі, банкаўскія прапановы. Тут у продажы тавары першай неабходнасці… Тут усё, як у горадзе і нават без чаргі. А ў аддзяленні сувязі вёскі Гуды, што на Лідчыне, нават …без кліентаў увогуле. Прынамсі, калі я прыехала.

— Людзі маразоў баяцца, — выказала меркаванне гаспадыня, начальнік аддзялення сувязі Тарэса Бараноўская. — У звычайныя дні і перадыхнуць бывае няма калі. Кожны дзень з райцэнтра прыходзіць машына — прывозіць газеты, паштоўкі, лісты. Трэба паспець прыняць іх ды адправіць тыя, што "паедуць" ад нас — у горад ці іншыя населеныя пункты.

У аддзяленні сувязі аказваюцца ўсе паслугі: і грашовы перавод можна адправіць, і крэдыт аформіць, і шмат што набыць. Прычым цэны тут ніжэйшыя, чым у крамах, таму вяскоўцы любяць сюды заходзіць: глядзіш — і за святло заплацілі, і таннейшую шакаладку купілі. А яшчэ па адмысловым каталозе можна заказаць сабе тавары айчынных вытворцаў — шкарпэткі, калготкі, кашулі, іншыя патрэбныя рэчы. Само сабой — можна падпісацца на любімыя выданні.

— Вялікіх праблем тут, можна сказаць, няма, — гаворыць Тарэса Бараноўская. — Ёсць кола людзей (у іх ліку і пенсіянеры), якія заўсёды атрымліваюць свае любімыя газеты, часопісы… Шмат чытаюць нашы настаўнікі. Ды і да тых, хто, можа, не вельмі і хацеў бы, падыход можна знайсці… Мне неяк трэба было кліенту рэшту даць, а дробных грошай, як на ліха, няма. Кажу: "А давайце, я вам цікавае выданне на месяц выпішу?" Згадзіўся чалавек. Што цікава, на наступны месяц ужо сам папрасіўся прадоўжыць падпіску… Нам застаецца толькі дастаўляць своечасова.

Лёгка гэта сказаць…

Гудскае аддзяленне сувязі абслугоўвае 8 населеных пунктаў: гэта прыкладна 900 чалавек. Амаль кожны другі тут выпісвае газету ці часопіс. Падпісчыкаў шмат, а паштальёны толькі два. Таму цікава было даведацца, як спраўляюцца яны са сваёю працай. А паколькі работа ў іх не "кабінетная", давялося і мне паспытаць паштальёнскага хлеба.

…Яшчэ да абеду Яніна Банцэвіч ужо разнесла палову пошты. Здавалася б, вялікая сумка павінна апусцець, але яна ўсё роўна цяжкая: акрамя газет і лістоў, там — заказы вяскоўцаў.

— Людзі, якія не маюць дзяцей ці далёка жывуць ад крамы, просяць купіць ім прадукты, — тлумачыць паштарка. — Язык не паварочваецца адмовіць людзям.

Адразу відаць, што Яніна Віктараўна — чалавек добразычлівы, шчыры, сумленны. А без гэтага тут не абысціся: акрамя прэсы, даводзіцца разносіць і пенсіі. У дзень паштальён праходзіць ад 16 да 20 кіламетраў.

— Я люблю хадзіць, таму хутка прывыкла, — дзеліцца жанчына. — Толькі зімою цяжэй… Ды калі маразы вялікія. А летам — сеў на ровар ды паехаў.

- А не баяцеся — адна?.. Дні кароткія…

— Па характары я не палахлівая, — гаворыць жанчына. — Ды і няма тут чаго баяцца: мяне ж кожны сабака ведае. Таму, калі не дай Бог што, будзе каму заступіцца.

Па спецыяльнасці Яніна Банцэвіч — аграном. На пошце ўжо пяты год.

— Працаваць з людзьмі — гэта заўсёды цікава, — прызнаецца яна. — Гэта маё…

Карацей, усё ў Гудах, як і ўсюды: пошта працуе, на газеты людзі падпісваюцца. І атрымліваюць іх нават падчас маразоў, бо сувязь на тое і сувязь, каб злучаць, каб яднаць, каб дапамагаць ім у вырашэнні любых праблем. У любое надвор'е.

Газета «Звязда» (№33 за 18 лютага  2012 года)


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007

Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/473.html

©  РУП «Белпочта», 2008 — 2020