Газета "Звязда" пастаралася, каб яе падпісчыкі пасля навагодне-калядных святаў пад стары Новы год мелі добры настрой. І падставай стаў чарговы штоквартальны розыгрыш прызоў, які прайшоў напярэдадні ў сценах рэдакцыі. Падрабязнасці гэтага мерапрыемства і спісы шчасліўчыкаў будуць надрукаваны ў адным з бліжэйшых нумароў. Пакуль жа паведамім, што, як і заўсёды, уладальнікамі каштоўных падарункаў нашы падпісчыкі сталі з лёгкай рукі незалежнага журы — намесніка начальніка ўпраўлення распаўсюджвання друкаваных СМІ РУП "Белпошта" Аксаны ЧЫЧКО, старшага інструктара РУП "Белсаюздрук" Наталлі КОМЛІК, спецыялістаў па маркетынгу РУП "Беларускі Дом друку" Юліі ШЫДЛОЎСКАЙ і Алены АЛЯКСЕЕНКІ.
Сачыце за газетай!
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/467.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020