Газета «Звязда» «Мы едзем!» (№233 за 10 декабря 2008 года)
Факт: на чарговы розыгрыш прызоў, які адбудзецца на пачатку ўжо Новага года, прыйшлі першыя 300 картак. На кожнай з іх, як і належыць, прозвішча-імя, назва аддзялення сувязі, дзе аформлена падпіска, зваротны адрас, нумар тэлефона
Карацей, інфармацыі пра чытача, як быццам, шмат?
Але ж мы ўжо ведаем, што яе — проста бязбожна мала!
Каб даведацца больш (хоць пра асобных!) трэба парукацца-пагаварыць. А яшчэ лепей — наведваць, так бы мовіць, па месцы жыхарства, пазнаёміцца з сем'ямі
Магчымасць такіх вось сустрэч даюць нашы Дні падпісчыка, нашы прызы. Чарговы з іх, каляровы тэлевізар "Віцязь", разыграны па выніках папярэдняй падпісной кампаніі, чакае сваёй адпраўкі на Асіповіччыну. І мы ўжо нават ведаем, каму ён будзе служыць — вядомаму тут краязнаўцу і педагогу Сямёну Дзмітрыевічу Бародзічу.
Засталося толькі ўручыць.
Яно, гэтае жручэнне, згодна з папярэдняй дамоўленасцю адбудзецца ў чацвер, 11 снежня, у 12 гадзін у актавай зале Дараганаўскага сельскага Савета. Куды, карыстаючыся выпадкам, і хацелася б запрасіць усіх нашых (ды і чужых) падпісчыкаў — для знаёмства, для шчырай размовы. Пра ўсё.
P. S. Па дарозе, як заўжды, плануем недзе спыняцца і недзе збочваць.
Калі хочаце, каб з прызам (ці без яго?) мы збочылі да вас, пішыце, выпісвайце газету, дасылайце картку на розыгрыш прызоў — усё магчыма. А тым больш — наконадні Каляд ды Новага года!