Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 26.11.11

Газета «Рэспублiка» Цікавіліся, раіліся, выпісвалі (№227 за 26 ноября 2011 года)

На Рэспубліканскім дні падпісчыка пыталіся аб выпуску газет, скардзіліся на парушэнне інтарэсаў і проста падпісваліся на «Рэспубліку»

Дзясяткі жыхароў Гомеля, культурнай сталіцы Беларусі і СНД 2011 года, у гэты дзень завіталі ў цэнтральнае аддзяленне сувязі № 50 не толькі для таго, каб вырашыць звыклыя пытанні: адправіць бандэроль, набыць навагоднія паштоўкі або аплаціць камунальныя паслугі, але і каб сустрэцца з прадстаўнікамі рэспубліканскіх і мясцовых выданняў. Апошнія ж разам са сваімі калегамі-паштавікамі ладзілі тут правядзенне Рэспубліканскага дня падпісчыка.

Гараджанам прапанавалі не толькі традыцыйнае «меню» мерапрыемстваў такога кшталту: магчымасць сустрэцца і пагутарыць з журналістамі, даведацца аб планах рэдакцыйных калектываў, выказаць свае меркаванні і пажаданні аб змесце і афармленні газет, паўдзельнічаць у віктарыне-латарэі «Што ты ведаеш аб паштовай сувязі». Найбольш актыўным прыхільнікам друкаваных СМІ, якія аформілі тут падпіску на суму больш за 60 тысяч рублёў, шчаслівы білет паштавікоў даваў права атрымаць яшчэ адно падпісное выданне бясплатна: яно выпісвалася за сродкі РУП «Белпошта».

Прываблівая ініцыятыва, мусім адзначыць, знайшла водгук сярод гараджан. Частка з іх гэтым днём пабыла і каля стала «Рэспублікі». Нехта проста цікавіўся «тэхналагічнымі» пытаннямі, да прыкладу, якім чынам матэрыялы рэгіянальных карэспандэнтаў аператыўна трапляюць на старонкі газеты. Група членаў гаражнага кааператыва № 41 скардзілася на парушэнне, на іх погляд, інтарэсаў аўтаўладальнікаў адміністрацыяй аднаго з раёнаў абласнога цэнтра, якая прыняла рашэнне аб пераносе гаражоў з месца будаўніцтва буйнога гандлёвага цэнтра… Іншыя проста падпісваліся на «Рэспубліку».

Удвая прыемна, што «першую скрыпку» ў гэтай справе ігралі самі паштавікі. Падала добры прыклад кліентам пошты ў дзень падпісчыка, аформіўшы квартальную падпіску на ўрадавае выданне, начальнік названага вышэй паштовага аддзялення ганаровы сувязіст Рэспублікі Беларусь Людміла Ткач. За дваццаць гадоў працы ў 50-м гэта сімпатычная знешне і, па ацэнцы калег, багатая душой жан­чына прайшла шлях ад вучня аператара да сваёй сённяшняй пасады. Зразумела ж, Людміла Аляксандраўна ацэньвае любое з выданняў, якія распаўсюджваюць паштальёны, ужо не толькі як чытач, але і як масціты прафесіянал.

— «Рэспубліка» падабаецца сваёй, так скажам, «інтэлігентнай» вытрыманасцю пуб­лікацый, узважанасцю аўтарскіх меркаванняў, — адзначае суразмоўца. — Мне па роду абавязкаў даводзіцца нярэдка карыстацца і нарматыўнымі дакументамі, якія змяшчаюцца ў «Рэспубліцы дзелавой». Вельмі добрая прававая падтрымка нам, кіраўнікам. Нямала на старонках выдання іншага, пасля прачытання чаго многае адкрываеш для сябе, што прыносіць сапраўднае эстэтычнае задавальненне… Разам з тым мне, як чалавеку, схільнаму да актыўнага адпачынку, падарожжаў, хацелася б, каб матэрыялаў аб турызме, адпачынку тут было паболей…

Вядома ж, гэтае і іншыя пажаданні нашых сяброў, чытачоў газеты рэдакцыя спаўна пастараецца ўлічыць пры правядзенні рэдакцыйнай палітыкі ў надыходзячым 2012 годзе. Пераканацца ў тым, мяркуем, змогуць усе, хто прагаласуе за «Р» новай квітанцыяй аб падпісцы.

Газета "Рэспублiка" от 26.11.2011 №181


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати