Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 26.11.11

Газета «Звязда» «Жадаю, каб у Беларусі было больш прыхільнікаў беларушчыны...» (№226 за 26 ноября 2011 года)

"Дзень падпісчыка" ў Барысаве стаў цалкам мужчынскім. У той час, як побач з нашым стэндам барысаўскія жанкі выпісвалі штосьці пра лекі і агарод, барысаўскія мужчыны выбіралі іншы лек — падпіску на "Звязду".

Барысаўчанін Віктар Рыгоравіч Рэуцкіў "звяздоўскай" латарэі выйграў СВЧ-печку. Але прыехаць у сталіцу па выйгрыш для 82-гадовага мужчыны не так і проста, таму "Дзень падпісчыка" ў яго родным горадзе стаў прыемным супадзеннем.

Усё жыццё Віктар Рыгоравіч адпрацаваў у Барысаўскім абласным інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Выкладаў матэматыку. У свой час з адзнакай скончыў педвучылішча, пасля быў інстытут, але праз увесь час лёс вяртаў барысаўчаніна — на радзіму.

— Сам родам з Барысаўскага раёна, з вёскі Лісіцкая Рудня. Ажаніўся на Бягомльшчыне. У сям'і было трое дзетак, калі маёй жонкі не стала… Прыехаў у Барысаў — пазнаёміўся і сышоўся з іншай жанчынай. Яна прыняла маіх дзяцей, пасля мы яшчэ сваіх двое нарадзілі. Усіх выгадавалі, усім адукацыю далі… і ніводнага няма побач. Дажываем свой век, двое старых. Дзеці часам прыязджаюць — у каго ёсць час…

Віктар Рыгоравіч пералічвае нам сваіх унукаў. Ясныя вочы заходзяцца ў цеплыні і паціху напаўняюцца слязьмі…

У розыгрышах "Звязды" Віктар Рэуцкі ўдзельнічае рэгулярна, але пашанцавала яму толькі зараз.

— Я праглядаю газету з першай і да апошняй старонкі, — прызнаецца мужчына. — Пачынаю з "перадавіцы", вельмі падабаецца рубрыка "Народ на провадзе". Таксама сканворды, "Абзац" — там заўсёды штосьці свежанькае… Я з газетай не развітваюся ні на хвіліну. Матэрыялы цікавыя і заўжды напісаныя даступнай мовай. "Звяздзе" я хачу пажадаць квітнець і павялічваць тыраж. І каб дзякуючы газеце ў Беларусі колькасць аматараў беларускай мовы расла. Закінулі мы мову… На рускай усё, на рускай…

Чулыя паштавікі

У аддзяленні паштовай сувязі № 5 г. Барысава цёпла і неяк па-свойску. Людзі прыходзяць заплаціць за святло-газ-тэлефон і раз-пораз спыняюцца ля стэнда "Звязды", разглядваючы стракатыя календары звяздоўскіх фатографаў Анатоля Клешчука і Марыны Бегунковай.

— Падыходзім, падпісваемся, атрымліваем падарункі, — агітуюць барысаўчан мае калегі па падпісцы — аператар паштовай сувязі Кацярына Каўпак і намеснік начальніка аддзялення паштовай сувязі Наталля Моніч.

Гледзячы на прывабных маладых дзяўчат, радуешся іх настрою і гатоўнасці падказаць-параіць. Тут жа, побач, — інструктар падпіскі Алена Дзевятаева.

Раз-пораз, каб праверыць, як ідуць справы па падпісцы, да нас завітваюцьВасіль Казачок, начальнік Барысаўскага РУПС, і яго намеснік Людміла Кавалёнак. Таксама гутараць з наведвальнікамі, падказваюць, кансультуюць. І радуюцца новым падпісчыкам.

* * *

Даведаўшыся, што ў Барысаў прыехалі "звяздоўцы", кінуўшы ўсе справы, на пошту паспяшаўся ізаслужаны будаўнік Барысава Алег Іванавіч Марцынкевіч.

— Будую яшчэ з заканчэння вайны, — прызнаецца ён. — Віцебск, Барысаў, Казахстан… У мяне два сыны будаўнікі, жонка будаўнік, нявестка будаўнік, свацця са сватом будаўнікі <І>(усміхаецца).

У "Звяздзе" люблю рубрыку "Здароўе". Увогуле — выпісваю газету даўно, таму вельмі ўсцешаны, што ўдалося пагутарыць з прадстаўнікамі любімай газеты…

Дзякуй Вам, Алег Іванавіч! Нам таксама вельмі прыемна, што нашы чытачы не забываюцца пра нас і заўсёды прыходзяць, каб падзяліцца набалелым. І мы заўжды адкрытыя для дыялогу.

Газета «Звязда» (№226 за 26 лістапада  2011 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати