Газета «Звязда» Дзень падпісчыка прайшоў на Гомельшчыне (№226 за 26 ноября 2011 года)
Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі зараз арганізаваны асобныя працоўныя месцы, дзе без чаргі можна падпісацца на любімае выданне. Гамяльчанка Марыя Асадчая "Звязду" выбрала ўпершыню. Яе прывабіла тое, што наша газета для стасункаў з чытачамі выкарыстоўвае менавіта беларускую мову. А яшчэ яна ўспомніла, што выданне выпісваў і любіў яе бацька. Будзем спадзявацца, што мы знайшлі яшчэ адну верную чытачку. Між іншым, для усіх, хто ў гэты дзень падпісаўся на газеты і часопісы, супрацоўнікамі "Гомельаблпошты" ў Гомельскім цэнтральным аддзяленні паштовай сувязі №50 была арганізавана бяспройгрышная латарэя. Наша новая падпісчыца Марыя Мікалаеўна выбрала ў якасці прыза кніжку журналіста "Звязды" Валянціны Доўнар "Праз каханне".
href="http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=89480">Газета «Звязда» (№226 за 26 лістапада 2011 года)