Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 26.11.11

Газета «Звязда» Той, хто «Звязду» выпісвае, заўжды выйграе!« (№226 за 26 ноября 2011 года)

Гэта ўжо за правіла: газета павінна не толькі прыходзіць да сваіх чытачоў, але і прыязджаць — што называецца — жыўцом. Каб пазнаёміцца, каб выслухаць заўвагі і прапановы, каб хоць неяк адзначыць (а то і аддзячыць!) тым, хто дзесяцігоддзямі захоўвае вернасць ёй, каб "узгадніць" свае планы.

Для гэтага з лёгкай рукі кіраўніцтва РУП "Белпошта" і ў рэдакцый газет-часопісаў, і ў чытачоў з'явіўся адмысловы дзень — рэспубліканскі дзень падпісчыка. У Мінску ён праходзіць на сталічным паштамце, і, безумоўна ж, заўсёды па-рознаму. Агульнае хіба тое, што ля стэнда "Звязды" пастаянна гучыць беларуская мова і часта смех (бо ладзіцца конкурс на лепшы анекдот альбо байку ў рубрыку "Алё, народ на провадзе!"). А яшчэ — і амаль заўсёды — тут нечым смачненькім пахне: цукеркамі, гарачай гарбатай, дамашнімі піражкамі альбо…

Учора (дзякуючы Ніне Мацвееўне Бурко, нашай падпісчыцы з вёскі Капланцы Бярэзінскага раёна) "Звязда" частавала хлебам-салам (прыгожым, салёным ды з лазовага кошычка)…

Частавала, праўда, не ўсіх, а толькі сваіх, так бы мовіць, — тых, хто размаўляе па-беларуску, тых, хто ведае нашу газету — чытае, афармляе на яе падпіску. Ці хаця б не выракаецца першай дзяржаўнай мовы, мае намер размаўляць і чытаць.

Такім чынам, з падачы Ніны Мацвееўны, у нас нават свежы рэкламны ход з'явіўся: маўляў, частуем усіх, хто падпішацца. Альбо… паабяцае.

Не будзем хлусіць, наведнікі паштамта ў чэргі не выстройваліся (ды і няма іх цяпер на галоўнай сталічнай пошце), але ж уважліва слухалі нас, усміхаліся, многія бралі звяздоўскія календары, каб жывучы па іх — гэта ж магчыма — аднойчы падумаць: "А чаму б не паглядзець, што гэта за газета? І чаму б не выпісаць?".

— "Звязду" я гадоў 15 пастаянна купляла ў шапіку, — дамаўлялася з кіяскёрамі, каб мне пакідалі, — распавядала мінчанка Марыя Мікалаеўна Падліпская. — Але ж, бывала, прыйду, а яны забыліся, альбо нехта іншы ўпрасіў, каб яму прадалі. Выходзіць, я без газеты засталася. Вось і падумала неяк, а навошта мне лішні боль галаўны — дамаўляцца ды пяць разоў на тыдзень у любое надвор'е да шапіка хадзіць. Я ж магу падпісацца, і газету мне дамоў прынясуць. Гады са два ўжо так раблю. Куды лепей стала. Атрымліваю ўсе нумары. Ды і карткі стала дасылаць на розыгрыш прызоў. А той, хто "Звязду" выпісвае, мне здаецца, заўжды выйграе!

Што праўда, то праўда. Адзінае, зазначым, нехта раней, а нехта пазней. Марыі Мікалаеўне пашанцавала падчас апошняга розыгрышу. Ды яшчэ і як!

— Мне, на жаль, ужо не трыццаць і нават не сорак, — прызнавалася жанчына. — Ёсць праблемы са здароўем. Таму ў апошнія гады я вымушана трымацца вельмі строгай дыеты, гатаваць сабе выключна на па́ры. Як я гэта раблю? Наліваю ў каструльку вады, кладу наверх друшлячок, накрываю яго накрыўкай. Вось і ўся мая параварка. А тут ці не Бог мяне пашкадаваў: прыз мне выпаў. Сапраўдная параварка! Чытаю — і вачам не веру! Унучка крычыць: "Ура, бабуля, ты цяпер не будзеш са сваім друшлячком па кухні хадзіць!" А ўсё дзякуючы газеце! Чытаю я кожны нумар — ад першых радкоў да апошніх, гатую шмат па вашых рэцэптах, лекавыя настойкі раблю — з дзівасілу, з дзьмухаўца… Шмат знаходжу цікавага… І сама, і дачка, і ўнучка. Яна ў шостым класе вучыцца…

І гэта, як падалося, добра, што дзяўчынка мае магчымасць штодня бачыць газету. Прычым не толькі ў людным інтэрнэтным варыянце, а менавіта ў папяровым. З ім, скажам так, дзедаўскім, зручна паляжаць на канапе, пасядзець у аўтобусе ці электрычцы, яго можна пяць разоў на тыдзень забіраць з паштовай скрынкі, выпісваць на пошце.

Дарэчы, каб прыцягнуць увагу да сваёй такой патрэбнай людзям працы, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта" правяло конкурс на лепшае… пісьмо: ад дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў патрабавалася напісаць, што яны ведаюць пра пошту. Але найперш, вядома ж, падумаць, пашукаць інфармацыю ў інтэрнэце і іншых выданнях, проста схадзіць туды, каб на свае вочы ўбачыць, як там працуецца, распытаць паштавікоў…

— Працу нашых аператараў, нашых паштальёнаў лёгкай не назавеш, — гаварыла начальнік вытворчасці "Мінская пошта" Алена Уладзіміраўна Трубач. — Але ж яна вельмі цікавая, і на прадпрыемстве вельмі шмат людзей, якія прысвяцілі ёй свае жыцці, палюбілі і не змяняюць ні на якую іншую… Пошта (у тым ліку сталічная) вельмі зацікаўлена ў такіх вось кадрах. Згодны вучыць, згодны падтрымліваць… Толькі прыходзьце, толькі сумленна рабіце справу.

…У тым ліку (ад сябе дадамо) афармляйце падпіску на газету "Звязда", прыносьце яе ў паштовыя скрынкі і хаты — людзям, якіх мы шчыра паважаем, дзеля якіх працуем і з якімі з радасцю сустракаемся — у любых месцах, у любы час. І само сабой — у дзень падпісчыка.

Газета «Звязда» (№226 за 26 лістапада  2011 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати