47 тысяч паштовых падарункаў ад Дзеда Мароза падрыхтавалi сёлета работнiкi Рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Белпошта".
Паштовы падарунак ад Дзеда Мароза ўключае набор з 12-цi шакаладак (з лiтараў на iх абгортках лёгка складваецца навагодняе вiншаванне), фламастары, набор паштовых картак-размалёвак, якiя можна пераўтварыць у сапраўдныя вiншавальныя паштоўкi, паштоўку-цацку, з якой з дапамогай нажнiц i клею можна зрабiць фiгурку вясёлага пiнгвiняняцi, i мяккую цацку — бычка, сiмвал надыходзячага года.
Замову на атрыманне дзiцем па пошце арыгiнальнага навагодняга падарунка можна аформiць у любым паштовым аддзяленнi па 27 снежня ўключна. Прычым "Белпошта" гатова прыняць замову ад любой установы адукацыi: школы або дзiцячага садка. Кошт замовы для беларускiх адрасатаў складзе 18 тысяч рублёў. А дастаўляцца падарункi будуць непасрэдна напярэдаднi навагоднiх святаў, пачынаючы з 22 снежня. Таксама вiншаванне ад беларускага Дзеда Мароза можна будзе накiраваць у краiны блiжняга i дальняга замежжа. Але з афармленнем замовы трэба паспяшацца — зрабiць заяўку трэба не пазней, чым 15 снежня. Гэта звязана з хуткасцю дастаўкi мiжнароднай карэспандэнцыi, асаблiва ў перадсвяточныя днi. Для адрасатаў у Расii, Лiтве i Туркменiстане паштовы падарунак будзе каштаваць 23 300 рублёў, а ва ўсе iншыя краiны — 33 520 рублёў.