У Беларусі графік выплаты пенсій скарэктаваны ў сувязі са святкаваннем 7 лістапада Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў РУП "Белпошта".
Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 лістапада ў аддзяленнях паштовай сувязі горада Мінска, Брэсцкай вобласці і гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці пачнецца з 4 лістапада. У астатніх аддзяленнях паштовай сувязі Віцебскай, Мінскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці — з 5 лістапада гэтага года.
Фінансаванне для выплаты пенсій будзе праведзена своечасова і ў неабходным аб'ёме.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/449.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020