Пресса о нас / 27.10.11

Газета «Звязда» Па Гродзеншчыне — з россыпам прызоў (№205 за 27 октября 2011 года)

Назбіралася ці назапасілася… Па-рознаму можна казаць аб прызах ад газеты "Звязда", якія ў свой час тыя, каму яны належалі, атрымаць у рэдакцыі не змаглі, а выязны маршрут журналістаў не ляжаў у іх бок. Але ж, як кажуць, час настаў. І мы з задавальненнем узялі курс на Гродзенскую вобласць, дзе неабходна было уручыць аж 8 прызоў. Бадай, такі россып падарункаў у адзін рэгіён — вялікая рэдкасць. Але ж чым іх болей, тым лепей праходзяць сустрэчы з нашымі падпісчыкамі, паштальёнамі і работнікамі "Саюздрука".

Першым прызавым мястэчкам значылася Навагрудчына, што зусім не дзіўна: тут традыцыйна вельмі шмат звяздоўскіх падпісчыкаў, таму і прызы ў край, аблюбаваны калісьці Адамам Міцкевічам — ледзь не кожны квартал. На гэты раз ўдача ў рамках сумеснага конкурсу газеты "Звязда" і РУП "Белпошта" "Прыз — рупліваму паштальёну" ў выглядзе электрафена выпала на долю супрацоўніцы АПС Нягневічы Марыі Качан. Зразумела, што ў паштальёнаў працоўны графік гарачы, таму чакаць Марыю на сустрэчы на раённым вузле паштовай сувязі было марна — яна на працы. Як заўсёды, выручыла начальнік раённага вузла паштовай сувязі Святлана Віктараўна Дзедавец. Яна запэўніла, што каштоўны прыз у самы бліжэйшы час будзе ўручаны наваспечанаму гаспадару. Яна не магла не сказаць некалькі цёплых слоў у адрас сваёй падначаленай, на вытворчым участку якой пражывае каля 350 чалавек. За амаль тры дзясяткі гадоў, падкрэсліла кіраўнік РВПС, Марыя Іванаўна зарэкамендавала сябе працалюбівым і адказным работнікам. Як пацвярджэнне гэтых пахвал — нядаўняе прысваенне навагрудскаму паштальёну Гродзенскім філіялам РУП "Белпошта" ганаровага звання "Ветэран працы". Віншуем!

Візіт у Навагрудак працягнуўся ў кабінеце старшыні райвыканкама Анатоля Маркевіча — даўняга сябра "Звязды" яшчэ па нядаўняй працы на кіруючых пасадах у суседнім Карэліцкім раёне, куды мы і заглянулі на пачатку сваёй паездкі. Анатоль Мечыслававіч выказаў упэўненасць, што найстарэйшае беларускамоўнае выданне і надалей будзе займаць пачэснае месца на славутай навагрудскай зямлі.

Маршрут у Масты, дзе таксама была запланавана раздача прызоў, праз Дзятлава, у рэальнасці аказаўся нашмат даўжэйшым, чым віртуальна па карце. Мы ўжо пачалі хвалявацца, калі з Мастоўскага раённага вузла паштовай сувязі патэлефанавала намеснік начальніка Антаніна Кулік. Маўляў, хвалюемся, ці не заблыталіся вы па дарозе. Хутка абедзенны перапынак, а падпісчыца са стажам Вера Табала, якая прыехала з вёскі Дубна па электрачайнік, бы на іголках. А раптам не прыедуць? Урэшце мы без праблем дабраліся да ўказанага пункта сустрэчы і з задавальненнем уручылі каштоўны прыз Веры Сцяпанаўне. Яна цесна сябруе са "Звяздою" больш за дзесяць гадоў. Па прызнанні былога педагога, не верыла ў розныя розыгрышы, таму і карткі на ўдзел у ім дасылала вельмі рэдка. А тут паслала. Першы раз выйграла. Не ведала, ці прывязуць падарунак у раён, таму папрасіла ўнукаў атрымаць яго ў Мінску. Але ж супрацоўнікі "Звязды" апярэдзілі, сказала жартам Вера Сцяпанаўна, за што ім вялікі дзякуй.

Далей наш маршрут вёў у Гродна. Напачатку ў "госці" да начальніка аб'яднанага цэха паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП "Белпошта" Святлане Грыб. З ёй загадзя мы дамовіліся аб тым, як уручыць каштоўны прыз — электрачайнік — паштальёну АПС "Азёры", што ў наваколлі абласнога цэнтра — Але Варановіч. Паколькі запрасіць яе на сустрэчу з-за шчыльнага працоўнага графіка не было магчыма, то Святлана Сяргееўна з задавальненнем згадзілася перадаць "самавар" адрасату ў бліжэйшы час.

А вось цеплавентылятар, які таксама быў распісаны на Гродна, ўдалося ўручыць проста ў рукі. Балазе, што супрацоўніца кіёска №50 РУП "Гроднаабсаюздрук" Анжэла Лазук, якая атрымала прыз дзякуючы сумеснаму конкурсу "Лепшаму кіяскёру — звяздоўскі прыз", аказалася на рабоце і крыху здзівілася, што падарунак быў дастаўлены прама ў "краму", ды яшчэ з фотасесіяй.

Найбольш ураджайным аказаўся прыезд у гарадок Воранава, што на мяжы з Літвой. На мясцовым вузле паштовай сувязі журналісцкі дэсант з Мінска чакалі яго начальнік Зофія Вільбік (на фота ў цэнтры) разам з паштальёнам АПС "Воранава-1" Генаэфай Лукашун (на фота справа) і даўняй падпісчыцай "Звязды" Марыяй Сідлярэвіч. Прыемна, што ўладальніцы электрафена і параваркі змаглі самастойна прыбыць на пошту для атрымання каштоўных падарункаў, а вось кухонны камбайн "Белвар" застаўся б пэўны час чакаць сваю новую гаспадыню — паштальёна АПС "Доцішкі" Валянціну Боўшыс, калі б не дапамога начальніка пошты. "Не хвалюйцеся, — сказала Зофія Станіславаўна, — даставім тэхніку да месца ў самым лепшым выглядзе".

Мы ў гэтым не сумняваліся. Бо ўжо за кубачкам кавы яна спытала пра наш далейшы маршрут. "На Іўе, — пачула яна, і адразу патэлефанавала ў суседні раён, каб там, з улікам таго, што працоўны дзень падыходзіў да заканчэння, дачакаліся прыза ад "Звязды".

А на "дэсерт" быў электрапрас для пастаяннага звяздоўскага падпісчыка з раённага цэнтра Івана Жыдзелі. На момант нашага прыезду на галоўную пошту Іван Станіслававіч ў кампаніі з намеснікам начальніка РВПС Вольгай Магер ужо зачакаліся. "Шанцуе нашаму земляку", — па-добраму сказала Вольга Георгіеўна.

І сапраўды, пенсіянеру з Іўя зноў пашанцавала, бо ў адным з папярэдніх звяздоўскіх розыгрышаў ён ужо выйграў электрачайнік. Вось і кажы пасля гэтага, што снарад двойчы ў адну варонку не трапляе. Відавочна, што ў нашым выпадку спрацоўваюць не філасофскія пастулаты, а чыста жыццёвыя. Калі ты па-сапраўднаму любіш газету, імкнешся ніколі не губляць аптымізму і бадзёрасці, то ўдача абавязкова табе ўсміхнецца. І прыкладаў таго шмат. Мяркуем, што яны будуць узгаданы ў адной з бліжэйшых паездак па краіне з прызавой місіяй.

Газета «Звязда» (№205 за 27 кастрычніка  2011 года)


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007

Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/448.html

©  РУП «Белпочта», 2008 — 2020