Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 07.10.11

Газета «Звязда» Сакрэт працы паштальёна — у павазе да людзей (№192 за 7 октября 2011 года)

За плённую працу ў падпісцы на "Звязду" каштоўны падарунак, пыласос, атрымала мсціслаўскі паштальён Вольга Андрэева.

Пяць гадоў таму маладая жанчына шукала працу. Спыталася пра месца і на пошце, дзе ўважліва ўспрынялі просьбу, запісалі каардынаты, а потым і паклікалі працаваць.

— Тут нядрэнна, мне падабаецца, — усміхаецца Вольга Андрэева, паштальён гарадскога аддзялення паштовай сувязі № 3. Яе ўчастак — адзін з самых вялікіх у Мсціславе: на ім каля 800 кватэр і прыватных дамоў, некалькі арганізацый. Каб разнесці пошту, за дзень трэба прайсці больш за дзясятак кіламетраў.

Вольга спраўляецца: на пошце гавораць, што яна добры чалавек, адказная, любіць працу. Сёння яна — адна з лепшых паштальёнаў, лічыць начальнік Мсціслаўскага раённага вузла паштовай сувязі Наталля Баркоўская:

— Ведаеце, часам нехта скардзіцца, што не данеслі пошту, а на ўчастку Андрэевай, наадварот, просяць заахвоціць паштальёна. Гэта радасна і прыемна, пасярод усёй гэтай мітусні пачуць добрыя словы ўдзячнасці. І вельмі прыемна, што паштальёнаў адзначаюць і заахвочваюць падарункамі, як гэта робіць "Звязда". Добры стымул да працы!

Цяпер Вользе 31 год. У яе сям'я: муж працуе ў спажывецкім таварыстве, двое дзяцей-школьнікаў. Жанчына вельмі цэніць сваё працоўнае месца за тое, што ўсё можна зрабіць ад рання і да абеду, а потым заняцца хатнімі справамі ды доглядам малых. Вядома, праца паштальёна нялёгкая: цяжкая кайстра на плячы, пешыя "шпацыры" ўзімку мала каму падабаюцца — і холадна, і часам снегу па калена. Карацей, для падцягнутай фігуры паштальёнцы не патрэбна дадатковая гімнастыка.

— Зносіны з людзьмі мне падабаюцца, — тлумачыць перавагу сваёй працы Вольга Андрэева. — Ёсць бабулі, з якімі і паўгадзіны пасяджу, каб ім было з кім пагутарыць, падзяліцца набалелым. Яны ж адзінокія, шкада іх. Мне падаецца, што быць добрым паштальёнам, трэба добра ставіцца да людзей — тады і да цябе будуць добра ставіцца.

Гэтай няхітрай формулай пра добрае стаўленне да людзей кіруюцца ў сваёй працы на Мсціслаўскім РВПС.

— Усё залежыць ад таго, як падысці да кліентаў: трэба заахвочваць людзей, тады будуць даходы і заробкі, — гаворыць Наталля Баркоўская. — Таму галоўнае ў нашай працы, безумоўна, добразычлівасць і адказнасць.

Каб падняць падпіску на "Звязду", Вольга Андрэева звярталася ў арганізацыі і да людзей:

— А ёсць у мяне і такія падпісчыкі, якія чытаюць вашу газету шмат гадоў. Я працую паштальёнам 5 гадоў. І ўвесь гэты час адна настаўніца на маім участку выпісвае толькі "Звязду"!

— Як кахаць — дык каралеву, як выпісваць — дык "Звязду"! — дорыць газеце жартаўлівы рэкламны слоган Наталля Баркоўская.

Начальнік вузла паштовай сувязі расказала, што цяперашняя падпісная кампанія рухаецца нядрэнна, паштальёны над гэтым працуюць.

— Мяркую, што людзі ніколі не перастануць чытаць газеты, — упэўнена яна. — Ад камп'ютараў усё ж псуецца зрок, ды і інтэрнэт-паведамленні — надта кароткія. Газеты будуць жыць. Як і цяпер: людзі не столькі эканомяць, колькі выпісваюць тое, што ім цікава.

— Трэба, каб на старонках газет было больш карыснага для паўсядзённага жыцця людзей, — дае свае парады інструктар па падпісцы Мсціслаўскага РВПС Валянціна Казлова. - Напрыклад, пра агарод, кулінарыю, здароўе. Ды яшчэ чытачы вельмі любяць, калі іх любімая газета першая друкуе нейкі ўрадавы дакумент ці ўказ, які датычыцца жыцця людзей у краіне.

— Людзям цяпер патрэбна таксама нешта забаўляльнае, каб адарвацца ад жыццёвых праблем, — падхоплівае начальнік вузла сувязі. — Аднак хачу выказаць сваю пазіцыю наконт складаных часін: трэба не скардзіцца, а працаваць. Не хапае заробку — вазьмі падсобную гаспадарку. Заўсёды ёсць выйсце. І менавіта цяпер хацелася б, каб у нашым грамадстве людзі заўсёды падтрымлівалі адно аднаго.

— Я хачу пажадаць нашым паштальёнам і падпісчыкам, усім людзям, найбольш цярплівасці, — дадала Валянціна Казлова. — І больш павагі да людзей — тады будзе лягчэй жыць і працаваць.

— Усім здароўя і ўдачы, — падсумавала паштальён Вольга Андрэева.

Газета «Звязда» (№192 за 7 кастрычніка  2011 года)


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати