Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 07.10.11

Газета «Звязда» Новыя прызы — сталым падпісчыкам (№192 за 7 октября 2011 года)

Паважаныя падпісчыкі! У папярэднім выпуску газеты быў надрукаваны анонс аб праведзеным розыгрышы прызоў сярод тых прыхільнікаў старэйшага беларускамоўнага выдання, якія аформілі падпіску на 4-ы квартал ці другое паўгоддзе 2011 года.

Хочацца выказаць словы падзякі людзям, якія, нягледзячы на розныя эканамічныя цяжкасці і рост цэн, знайшлі магчымасць сабрацца з думкамі пра лепшае і стаць паўнапраўнымі ўдзельнікамі рэкламнай гульні.

Як і раней, мы пастараліся выставіць на кон каштоўныя прызы, якія могуць прыдацца ў гаспадарцы кожнаму рупліваму гаспадару. Упэўнены, што абсалютная большасць нашых чытачоў такімі і з'яўляюцца.

Спадзяёмся, што з наступленнем халадоў і заканчэннем сельскагаспадарчых работ, у тым ліку і на дачах, у нашых падпісчыкаў з'явіцца больш вольнага часу для таго, каб праявіць актыўнасць у розыгрышы прызоў на 1-ы квартал і першае паўгоддзе 2012 года. Яшчэ раз прасілі б, паважаныя звяздоўцы, дасылаць купоны ў рэдакцыю ў тым выглядзе, як яны друкуюцца ў газеце, і не падклейваць на цвёрдую паперу ці кардон.

Выбачайце, калі ў сённяшнія надрукаваныя спісы ўкралася недакладнасць, таму што не ўсе квіткі запоўнены разборліва. Таму вельмі хацелася, каб у наступны раз у вашых беларускамоўных лістах мы бачылі толькі зразумелы почырк.

Свае прызы можна атрымаць у рэдакцыі, пачынаючы з 7 верасня. Пры іх атрыманні варта мець падпісную квітанцыю і пашпарт. Па ўжо заведзенай традыцыі найбольш каштоўныя экзэмпляры — мікрахвалевую печ і параваркі журналісты "Звязды" даставяць новым уладальнікам па месцы іх пражывання і ўручаць ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці адказных работнікаў пошты і мясцовай "вертыкалі". У выпадку неабходнасці астатнія прызы мы таксама пастараемся даставіць адрасатам у час правядзення наступнай падпісной кампаніі. А гэты ўжо здарыцца вельмі хутка.

Зычым злавіць птушку ўдачы тым падпісчыкам, каму яшчэ фартуна не ўсміхнулася. Заставайцеся з намі, гуляйце і выйгравайце.

5 кастрычніка 2011 года адбыўся розыгрыш прызавога фонду рэкламнай гульні "Падпішыся на "Звязду", арганізатарам якой з'яўляецца ўстанова "Рэдакцыя газеты "Звязда" (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А.

 Рэкламная гульня "Падпішыся на "Звязду" зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 18 жніўня 2011 года (пасведчанне № 1915) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 30 жніўня па 31 снежня 2011 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты "Звязда" чацвёртага квартала або другога паўгоддзя 2011 года.

Удзел у гульні прыняло 438 падпісчыкаў газеты "Звязда". Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Прызы сярод удзельнікаў гульні размеркаваліся наступным чынам:

электрапрасы
"Віцязь-604",
г. Віцебск, выйгралі:

Бура Лідзія Кірылаўна, в. Ліпава Кобрынскага раёна;

Касабуцкі Анатоль Сцяпанавіч, г. Сянно Віцебскай вобласці;

Свірыдзенка Павел Аляксандравіч, г. Гомель;

Жыдзель Іван Станіслававіч, г. Іўе Гродзенскай вобласці;

Самец Зоя Іванаўна, г. Клічаў;

Протас Лаўр Канстанцінавіч, в. Лотва Мядзельскага раёна;

Раманчук Аляксей Тарасавіч, г. Мінск;

электрачайнікі
"Атлант-01",
г. Мінск, выйгралі:

Ляшкевіч Барыс Міхайлавіч, в. Альшаны Столінскага раёна;

Рабізо Лія Пятроўна, Вялікае Сяло Шаркаўшчынскага раёна;

Астапава Арына Пятроўна, г. Гомель;

Табала Вера Сцяпанаўна, в. Дубна Мастоўскага раёна;

Коржыч Любоў Аляксандраўна, г.п. Хоцімск;

Матушэўская Ніна Міхайлаўна, в. Папоўцы Слуцкага раёна;

Жэбрак Вера Кузьмінічна, г. Мінск;

электрапараваркі ЭПВ М-120, 75801, РБ,
выйгралі:

Пятровіч Лідзія Андрэеўна, г. Брэст;

Логінава Валянціна Паўлаўна, в. Арэшанкі Віцебскага раёна;

Пяшэвіч Васіль Мікітавіч, в. Юркевічы Жыткавіцкага раёна;

Сідлярэвіч Марыя Сямёнаўна, г.п. Воранава Гродзенскай вобласці;

Малашкоў Леанід Ерафеевіч, в. Чырвоны Асавец Быхаўскага раёна;

Самойленка Аляксандра Канстанцінаўна, в. Пацейкі Капыльскага раёна;

Падліпская Марыя Мікалаеўна, г. Мінск;

печ ЗВЧ "Віцязь"
1479-МП 20-800-5,
г. Віцебск, выйграў:

 Рэуцкі Віктар Рыгоравіч, в. Стара-Барысаў Барысаўскага раёна.

Тэлефон для даведак па пытаннях
правядзення рэкламнай гульні:

 (017) 287 19 68.

Газета «Звязда» (№192 за 7 кастрычніка  2011 года)


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати