Учора ў сценах рэдакцыі прайшоў традыцыйны штоквартальны розыгрыш прызоў па выніках падпіскі на 4-ы квартал 2011 года.
Як і раней, вяршыцелямі лёсу людзей, якія засталіся са "Звяздою" як мінімум яшчэ тры месяцы, сталі нашы госці. На гэты раз каштоўныя прызы знайшлі сваіх новых уладальнікаў з лёгкай рукі інструктара РУП "Белсаюздрук" Кацярыны Сілівончык, старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС г. Мінска Вікторыі Царук і начальніка аддзела дагаварной работы Упраўлення распаўсюджвання друкаваных СМІ РУП "Белпошта" Кацярыны Літвяненкі (на фота злева направа).
Падрабязнасці розыгрышу і спісы пераможцаў — у бліжэйшым нумары газеты.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/438.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020