Аб гэтым паведамiла журналiстамгенеральны дырэктар прадпрыемства Ірына Саксонава, перадае БЕЛТА.
Паводле яе слоў, паштовая галiна мае патрэбу ў рэфармаваннi. Цяпер у Беларусi працуюць мiжнародныя эксперты Сусветнага паштовага саюза, якiя дапамогуць сфармiраваць комплексны план рэформы i развiцця паштовай сувязi ў рэспублiцы. Прычым размова ў гэтым выпадку iдзе не толькi аб РУП "Белпошта", але i аб усiм паштовым сектары краiны ў цэлым.
"Белпошта" гатова вярнуцца да мiжнародных пераводаў у беларускiх рублях пасля выхаду на адзiны валютны курс
Цяпер "Белпошта" прымае грашовыя пераводы ў 22 краiны свету. Аднак у сувязi з пагаршэннем сiтуацыi на валютным рынку Беларусi ў красавiку бягучага года паштовая арганiзацыя прыняла рашэнне спынiць прыём мiжнародных грашовых пераводаў у беларускiх рублях. "РУП "Белпошта" не магло сабе дазволiць працаваць на страту, таму спынiла прыём мiжнародных грашовых пераводаў у беларускiх рублях, за выключэннем сацыяльных плацяжоў", — адзначыла гендырэктар.
Аднак, паколькi цяпер прымаюцца меры па стабiлiзацыi сiтуацыi ў валютнай сферы, "Белпошта" разглядае магчымасць вярнуцца да мiжнародных грашовых пераводаў у беларускiх рублях. Адпаведнае рашэнне будзе прынята, калi курс Нацыянальнага банка зраўнуецца з курсам на бiржавых таргах.
"Калi цяпер "Белпошта" прыме мiжнародны грашовы перавод у беларускiх рублях, напрыклад у Маскву, то суму пераводу неабходна будзе сканверсаваць у расiйскiя рублi па курсу Нацыянальнага банка на дзень прыёму пераводу, — прывяла прыклад Iрына Саксонава. — У гэтым выпадку мы панясём iстотныя страты. Гэтага мы сабе дазволiць не можам".
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/437.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020