Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 20.09.11

Газета «Звязда» У госці да ашмянскіх чытачоў (№179 за 20 сентября 2011 года)

Паехаць на свята горада, а разам і на сустрэчу з падпісчыкамі, давялося ў мінулую суботу. Ашмяны сустрэлі крыху пахмурным надвор'ем. На шчасце, на настрой і планы, у якіх значылася пагуляць па ашмянскіх вуліцах, пазнаёміцца з жыхарамі горада, падарыць ім сувеніры ад газеты, нарабіць шмат фотаздымкаў, а таксама ўручыць прыз нашаму падпісчыку, які збіраўся прыехаць з суседняга Смаргонскага раёна, гэта ніяк не паўплывала.

 Некалькі хвілін пасля таго, як выходзіш з аўтобуса і ідзеш па Ашмянах, адчуваеш сябе нібыта не зусім у Беларусі. У горадзе, які знаходзіцца недалёка ад літоўскай мяжы, некаторыя маладыя асобы, напрыклад, называюць адна адну не дзяўчатамі і сяброўкамі, а каляжанкамі і паненкамі.

Разам з загадчыкам Ашмянскага раённага вузла паштовай сувязі Клемянцінай Дробыш і інструктарам па падпісцы Таццянай Завадскай мы толькі пачалі раскладаць прывезеныя з Мінска сувеніры. Да стэнда газеты "Звязда", які ўсталявалі каля будынка ашмянскай пошты, адразу ж сталі падыходзілі госці свята. Дзеці прасілі памераць кепкі з лагатыпам газеты, а бацькі па-гаспадарску цікавіліся, для каго прызначаецца прыз — электрасушылка, якая чакала свайго ўладальніка.

Франц Іосіфавіч Пятроўскі, жыхар вёскі Ардашы Смаргонскага раёна, прыехаў па свой падарунак з жонкай Галінай Уладзіміраўнай:

— "Звязду" мы чытаем вельмі даўно, выпісваць пачалі, калі яшчэ былі студэнтамі. З задавальненнем атрымоўваем газету і сёння.

Франц Іосіфавіч мае дыплом настаўніка гісторыі, шмат гадоў працаваў дырэктарам школы. Галіна Уладзіміраўна выкладала беларускую мову і літаратуру. Двое з траіх сыноў Пятроўскіх — таксама настаўнікі. Адзін жа працуе ветэрынарам.

Электрасушылка паехала ў Ардашы, таму за яе больш не патрэбна было хвалявацца. З'явіўся час, каб паглядзець на свята вачыма простага госця. Пагуляўшы сярод кветкавых кампазіцый, зробленых школьнікамі з Ашмяншчыны, паглядзеўшы на танцы і паслухаўшы песні, я трапіла ў невялікі сквер, дзе гандлявалі сваімі вырабамі народныя майстры. Тут былі не толькі ашмянцы. Прыехалі ўмельцы і з суседніх Іўя і Валожына.

Зацікавіў дзядзька ў саламяным капелюшы, які адмыслова ткаў ручнік на невялічкіх кроснах.Вітольд Вітольдавіч Малютка прыехаў з Валожынскага раёна.Такое нязвыклае для мужчыны майстэрства, як ткацтва, ён асвойваў разам з жонкай. Сёння да Вітольда Вітольдавіча прыходзяць школьнікі, якім цікава таксама навучыцца рабіць такія ручнікі, сурвэткі і настольніцы. Побач прадаваў вырабы з дрэвамайстар, які прадставіўсяЮлдашам Рамазанавічам. Ён прыехаў у Ашмяны з Іўеўшчыны.

На галоўнай плошчы горада тым часам народу станавілася ўсё больш. Людзі гулялі з родзічамі і маленькімі дзецьмі. Апошніх у Ашмянах, дарэчы, надзвычай шмат. Каляскі і яркія дзіцячыя камбінезончыкі вока без цяжкасцяў выхоплівала з натоўпу.

Яшчэ на свята горада вяселле гулялі дзве ашмянскія пары. Не ведаю, можа, у горадзе гэтым які клімат асаблівы, ці погляд на жыццё, але трэба сказаць, што ніколі ў адным населеным пункце за такі кароткі прамежак часу абсалютна незнаёмыя людзі так часта не цікавіліся маім сямейным становішчам.

Нарэшце апошнія сувеніры знайшлі сваіх уладальнікаў, і прыйшоў час Ашмяны пакінуць. З акна маршруткі яшчэ раз паглядзела на вежы касцёла, які тут вельмі шыкоўны і велічны. А людзі ў Ашмянах надзвычай гасцінныя.

Газета «Звязда» (№179 за 20 верасня  2011 года)


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати