Учора РУП "Белпошта" ўшанавала сваіх работнікаў — узнагародзілі ўдзельнікаў і пераможцаў ХV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства аператараў сувязі і паштальёнаў па дастаўцы паштовых адпраўленняў і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.
"Звязда" таксама павіншавала лепшых работнікаў беларускай пошты. Інтэрв'ю з пераможцамі і новым дырэктарам "Белпошты" чытайце ў газеце на наступным тыдні.