Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 23.08.11

Газета «Рэспублiка» «Падарункі рабіць прыемна!» (№159 за 23 августа 2011 года)

«Падарункі рабіць прыемна!» — прызналася ў час адкрыцця абноўленага буйнейшага аддзялення сувязі дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» Галіна Цярэшчанка

Гомельскае аддзяленне паштовай сувязі № 50 многія невыпадкова называюць цэнтральным. І не толькі таму, што размешчана адно з буйнейшых у рэспубліцы падраздзяленняў філіяла ў Цэнтральным раёне Гомеля, побач з галоўнай плошчай і жамчужынай горада — палаца-паркавым ансамблем Румянцавых-Паскевічаў. Але і ўлічваючы тое, што ў скарбонку паштавікоў Гомельшчыны яно прыносіць ільвіную долю фінансавых даходаў, якія параўнальныя нават з выручкай некаторых раённых РВПС — Веткаўскага, Чачэрскага, Брагінскага. Дастаткова дадаць, што адсюль паштальёны дастаўляюць падпісчыкам і кліентам штодзень каля 60 тысяч экзэмпляраў газет і часопісаў, звыш 57 тысяч адзінак іншай карэспандэнцыі.

— Менавіта гэтая акалічнасць вымусіла нас зрабіць усё належнае, каб 50-е ад­дзяленне было самым сучасным і прыгожым, цалкам адпавядала статусу ўстаноў культурнай сталіцы Беларусі і СНД, — зазначыла ў час адкрыцця абноўленага паштовага комплексу дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» Галіна Цярэшчанка. — На рамонтна-абнаўленчыя работы, набыццё мэблі і некаторага абсталявання накіравана больш як 300 мільёнаў рублёў. Сродкі, улічваючы наш няпросты фінансавы час, немалыя. Але мы ўсведамляем, што яны найперш укладзены ў нашых кліентаў — стварэнне для іх абслугоўвання камфортных умоў, фарміраванне ў гараджан і гасцей горада пазітыўнага настрою…

Умовы, што створаны ў 50-м, дарэчы, спаўна змаглі ацаніць і шматлікія наведвальнікі, якія ранкам завіталі сюды, каб падзяліцца радаснымі эмоцыямі з калектывам паштавікоў (дарэчы, у аддзяленні, уключаючы паштальёнаў і аператараў, працуе сёння 36 работнікаў сувязі). У прасторнай зале для кліентаў ёсць сучасны кіёск з добрай выкладкай рэалізуемых падпісных выданняў, паштовай і сувенірнай прадукцыі, тавараў народнага спажывання, тут і дзясяткі абаненцкіх скрынак, устаноўлены два плацёжна-даведачныя тэрміналы. Сувязісты жартуюць: маўляў, гэта яшчэ два дадатковыя працоўныя месцы. Не толькі новая прыгожая ўніформа, але і навейшыя тэхналогіі, абсталяванне для апрацоўкі, адпраўкі карэспандэнцыі, прыёму плацяжоў, выплаты пенсій і пераводаў прыйшлі на дапамогу і непасрэдна аператарам 50-га.

— Мой стаж работы ў паштовай сувязі перавышае 20 год, — не хавае задавальнення начальнік аддзялення ганаровы сувязіст Рэспублікі Беларусь Люд­міла Ткач. — За гэты час даводзілася працаваць у розных умовах, таму я сёння рэальна магу ацэньваць зробленае. Яго аб’ём і ўзровень — значныя, за што кіраўнікам філіяла вялікі дзякуй…

Дзякаваць, дарэчы, ёсць падставы не толькі калектыву паштавікоў 50-га Гомельскага аддзялення сувязі. Як гаворыць «Р» Галіна Цярэшчанка, у філіяле плённа ажыццяўляецца цэлая праграма ўводу, мадэр­нізацыі і абнаўлення аб’­ектаў паштовай сувязі. Толькі за мінулае паўгоддзе новае аддзяленне адкрыта ў густанаселеным мікрараёне МЖК «Сонечны», грунтоўная рэканструкцыя будынка РВПС завяршаецца ў Светлагорску, які неўзабаве адзначыць сваё 50-годдзе, капітальны рамонт райвузла сувязі фі­нішуе ў Карме, многае зроблена па аднаўленні базы паштовай сувязі ў Рэчыцкім, Лельчыцкім і іншых раёнах…

…Паштавікі пастараліся, каб адкрыццё пасля грунтоўнага абнаўлення буйнейшага ў Гомелі аддзялення сувязі запомнілася кліентам. Ім уручаны сувеніры, падарункі атрымалі таксама і ўдзельнікі арганізаванай у час мерапрыемства паштовай латарэі. «У добры час!» — у сваю чаргу шчыра жадалі паштавікам гараджане.

Газета "Рэспублiка" от 23.08.2011 №159


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати