Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 25.07.11

Газета «Звязда» Паштальён любіць людзей (№138 за 23 июля 2011 года)

Магіляўчанка Валянціна Рандзіцкая 25 гадоў працуе на адным участку і гаворыць, што самае лепшае ў яе працы — гэта чалавечыя зносіны.

— Я ведаю тут усіх людзей! — усміхаецца Валянціна Фадзееўна. — Хто з кім ажаніўся і ў каго колькі ўнукаў. Хто добра жыве і ў каго што баліць. Усе адрасы і прозвішчы назаву па памяці, з заплюшчанымі вачыма.

Яна родам са Шклоўшчыны, і, пераехаўшы ў Магілёў, маладая маці аддала перавагу пошце перад прадпрыемствам з-за больш зручнага графіка працы. Спачатку меркавалася, што гэта толькі часова, але праца падабалася.

— Можа, тут не варта казаць высокія словы пра прызванне, але пошта стала маёй сапраўднай працай, дзе я засталася на ўсё жыццё. Мне падабаецца сустракацца з людзьмі: я знайшла са сваімі кліентамі агульную мову. Адных трэба падбадзёрыць, іншым паспачуваць, з трэцімі разам парадавацца. І добра, што не сяджу на адным месцы, а цэлы дзень у працоўным рытме!

Рандзіцкая працуе паштальёнам на 11-м гарадскім аддзяленні сувязі больш за 30 гадоў. Кожны свой дзень яна пачынае з ранішняга прыбірання працоўнага месца і сартавання карэспандэнцыі. Сярод газет, якія выпісваюць на ўчастку Валянціны Фадзееўны, ёсць і "Звязда". Яна і сама любіць чытаць газеты, у тым ліку і наша беларускае выданне.

— Мой участак вялікі: гэта прыватны сектар, які ў Магілёве называюць Чапаеўкай, — расказвае яна. — Тут жыве шмат пенсіянераў, якія не страчваюць сваёй жыццёвай звычкі атрымліваць чытаць газеты і часопісы. Праўда, колькасць падпісчыкаў усё ж памяншаецца з цягам часу: цяпер вось крызіс наш паўплываў, людзі эканомяць, цэны немаленькія. Але на ўсім участку зусім няшмат адмовіліся ад падпіскі. Можа, толькі каму выпала абраць больш танныя перыядычныя выданні. А так народ газеты выпісвае.

Усе калегі Валянціны Рандзіцкай — жанчыны, і яны ўпэўнены, што паштальён — гэта усё ж такі тыповая жаночая праца. Нават нягледзячы на тое, што яна фізічна досыць цяжкая. Кайстра патрэбна паштальёну вялікая: акрамя перыёдыкі і лістоў, жанчыны нясуць сваім кліентам замоўленыя імі тавары.

Валянціна Фадзееўна ўжо дасягнула пенсійнага ўзросту, але выглядае вельмі рухавай, спрытнай жанчынай. Простыя гумавыя басаножкі — самы прыдатны для паштальёнкі летні абутак. Адзенне ў спартыўным стылі — прасторная кашуля і штаны. Знешняе аблічча падпарадкавана рытму працы, каб бегчы хутчэй і ўсё паспяваць.

А кемлівасць, якая эканоміць час, да паштальёну прыходзіць з часам: без звычкі лёгка прабегчы патрэбны дом і забыцца, каму прапанаваць латарэйныя квіткі, а каму — прысмакі.

— Вядома, часу паштальёну нестае, трэба шчыраваць, — расказвае Валянціна Фадзееўна. — Аднак я люблю паразмаўляць з людзьмі і заўсёды знаходжу час, каб сказаць ім хоць некалькі добрых слоў.

Вопытны паштальён расказвае, што ёй адразу ж відаць: ці адзінокі чалавек перад табой, ці патрабуецца яму дапамога. Калі бабуля цэлымі днямі адна сядзіць у хаце, то ёй любое добрае слова будзе прыемна — хоць простае шчырае прывітанне.

— Усе навокал ляцяць, спяшаюцца, мітусяцца. А я аддам некалькі хвілін для размовы, і не толькі чалавеку прыемна, але і мне самой: нібыта добрую справу зрабіла, падтрымала чым магла. Вось днямі дачка ў жанчыны паехала ў далёкае падарожжа і да маці не патэлефанавала. Тая хвалюецца, накручвае сябе, панікуе, аж рукі калоцяцца. Што рабіць? Куды бегчы? А я кажу: "Трэба супакоіцца, пра дрэннае не думаць, і ўсё будзе нармальна". Так і здарылася.

Для таго, каб стаць добрым паштальёнам, лічыць Валянціна Фадзееўна, патрэбна цярплівасць, моцныя нервы і, абавязкова, добрасумленнасць.

— Трэба быць чэсным чалавекам: мы ж з грашыма працуем, разносім людзям пенсіі. З гадамі заслужыш давер. Цяпер мне яшчэ і свае грошы даюць, каб я аплаціла квіткі. Мы ўсе — як свае людзі, сваякі.

Рандзіцкая ўпэўнена, што прафесія паштальёна не знікне з цягам часу і развіццём новых тэхналогій. "Проста не ўяўляю сабе, што можна жыць без пошты!" — яна нават смяецца з пытання.

Уся сям'я Валянціны Фадзееўны звязвае сваю будучыню з поштай. Дачка Іна аднойчы скарыстала параду маці і пасля скарачэння на прадпрыемстве прыйшла паспрабаваць сябе ў гэтай прафесіі. Працуе і дасюль, ужо 17 гадоў, і нават не задумваецца, каб нешта памяняць.

Унукі Рандзіцкай таксама "прыжываюцца" на пошце. Школьнік Ягор, пакуль не паехаў у летні лагер, разбірае газеты і атрымлівае за сваю працу цалкам заслужанае марозіва. "Мне падабаецца бабуліна праца!" — паведамляе хлопчык.

Таму нездарма ўся пошта для Валянціны Фадзееўны — нібыта вялікая сям'я. Тут жа, у аддзяленні, зроблена імправізаваная выстава твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зробленых рукамі Рандзіцкай. Пейзаж каля сажалкі: яркі певень, жоўтыя сланечнікі, пара белых лебедзяў і лілеі на сінім водным фоне — усё гэты з другаснай сыравіны, у асноўным пластмасавых бутэлек ад напояў і бытавой хіміі, канцылярскіх тавараў.

— Аднойчы ў часопісе чытачы хваліліся рознымі рэчамі, вырабленымі сваімі рукамі, — узгадвае паштальён. — І я падумала: няўжо ў мяне нешта прыгожае не атрымаецца? Ну і атрымалася! Хоць на гэта патрабуецца шмат часу і цярплівасці, але гэта таго каштуе. На балконе ў сябе зрабіла буслінае гняздо, ля пад'езда — прыгожае балотца. Я раблю гэта з задавальненнем і дару свае вырабы людзям.

Валянціна Рандзіцкая і яе калегі па 11-м магілёўскім аддзяленні сувязі жадаюць сваім кліентам найперш здароўя і цярплівасці.

— Падаецца, што яшчэ прыйдуць больш добрыя часіны і мы будзем жыць лепш!

Газета «Звязда» (№138 за 23  лiпеня  2011 года)



Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати