Учора ў сценах рэдакцыі прайшоў традыцыйны штоквартальны розыгрыш прызоў сярод прыхільнікаў "Звязды", якія аформілі падпіску на газету на 3-ці квартал 2011 года, правільна запоўнілі купоны і своечасова адправілі іх на ўказаны адрас.
Як звычайна, вяршыцелямі лёсу звяздоўскіх падпісчыкаў, што імкнуліся паўдзельнічаць у размеркаванні прызавога фонду, у складзе якога вельмі неабходныя ў гаспадарцы рэчы (электрапрасы, сокавыціскалкі, электрасушылкі і мікрахвалевая печ), сталі нашы госці. На гэты раз пераможцы вызначыліся з лёгкай рукі намесніка начальніка ўпраўлення друкаваных СМІ РУП "Белпошта" Алены Пракапені, намесніка дырэктара Мінскага філіяла РУП "Белпошта" Алены Ішчук, даўняга падпісчыка "Звязды", які зараз на заслужаным адпачынку, Сцяпана Пятровіча Ляшчанкі і інструктара гандлёвага аддзела РУП "Белсаюздрук" Юліі Шхіньян.
Падрабязнасці правядзення рэкламнай гульні "Падпішыся на "Звязду" — у наступным нумары газеты.
Газета «Звязда» (№128 за 9 лiпеня 2011 года)