Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 06.07.11

Газета «Звязда» Юрый КОМАР, генеральны дырэктар РУП «Белпошта»: «Мы працуем на станоўчы імідж Беларусі за мяжой» (№125 за 6 июля 2011 года)

Гэтымі днямі назначаны аператар паштовай сувязі РУП "Белпошта" яшчэ раз пацвердзіў свой статус сур'ёзнага прадпрыемства на сусветным рынку па аказанні якасных паслуг. Генеральны дырэктар РУП "Белпошта" Юрый Комар з рук міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Мікалая Панцялея атрымаў залаты сертыфікат Сусветнага паштовага саюза ўзроўню "А" ў галіне кіравання якасцю міжнароднай паштовай сувязі, які прыбыў да нас спецпоштай з Берна (Швейцарыя) са штаб-кватэры
Сусветнага паштовага саюза.

Па "гарачых" слядах карэспандэнт "Звязды" звязаўся з кіраўніком РУП "Белпошта" і задаў некалькі пытанняў з нагоды атрымання высокай узнагароды.

- Юрый Аляксандравіч, цяперашняе міжнароднае прызнанне — гэта прыкмета майстэрства, сумленнасці і працавітасці айчынных паштавікоў?..

— Безумоўна, так. Хочацца дадаць, што ўсе старанні былі і зараз накіраваны не толькі на дабрабыт РУП "Белпошта", але і на карысць нашай краіны, бо адна з галоўных мэт работы прадпрыемства — фарміраванне станоўчага іміджу Беларусі за яе межамі. А праз паштовую сувязь, паверце, гэта рабіць можна і неабходна. Бо ў склад Сусветнага паштовага саюза, які заняў сваё пачэснае месца ў ААН, уваходзяць 192 краіны. Лічыце, увесь цывілізаваны свет.

- Гэта значыць, што фундамент у гэтай справе ўжо быў закладзены раней?

— Несумненна. Хацелася б нагадаць простую, здавалася б, ісціну, што надзейная паштовая сувязь дазваляе наладзіць кантакты з любым чалавекам, які пражывае ў любой краіне. Як ужо адзначалася раней, паштовая адміністрацыя Рэспублікі Беларусь — паўнапраўны член Сусветнага паштовага саюза з 1947 года. Назначаны аператар РУП "Белпошта" з'яўляецца членам Тэлематычнага кааператыва і Кааператыва ЕMS, прымае актыўны ўдзел ў якасці назіральніка на пасяджэннях розных рабочых груп Савета Паштовай эксплуатацыі Міжнароднага бюро Сусветнага паштовага саюза, прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах Рэгіянальнай садружнасці ў вобласці сувязі. Дык вось, увесь гэты напрацаваны міжнародны вопыт дазволіў нам ужо раней атрымаць залаты сертыфікат у вобласці кіравання якасцю міжнароднай паштовай сувязі ўзроўню "А". Разам з тым адзначу, што нядаўна РУП "Белпошта" ад Праўлення Кааператыва ЕMS атрымала міжнародны сертыфікат сярэбранага ўзроўню якасці прадастаўлення паслугі ЕМS па выніках работы за 2010 год.

- Калі коратка: што з'яўляецца асновай для стабільнай і выніковай дзейнасці на рынку аказання паштовых паслуг?

— З улікам вышэйназваных заслуг РУП "Белпошта", стабільнасць, выніковасць, пастаянная інтэнсіўная і мэтанакіраваная работа персаналу прадпрыемства па забеспячэнні высокай якасці паштовай службы становяцца асновай для атрымання сертыфікатаў і ўзнагарод. Яшчэ раз хочацца нагадаць усім, што ў паштовай галіне Рэспублікі Беларусь працуюць сапраўдныя прафесіяналы — ініцыятыўныя, адданыя сваёй справе людзі, дзякуючы якім беларуская пошта паспяхова развіваецца.

Гутарыў Уладзімір ЗДАНОВІЧ.

Газета «Звязда» (№125 за 6  лiпеня  2011 года)



Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати