Алена КРУСЬ з Кобрына — наш шматгадовы падпісчык і сябар газеты. Шмат гадоў Алена Мікалаеўна адпрацавала на пошце. Некалькі гадоў займалася сартаваннем газет. Спрабавала выпісваць розныя выданні, але ў рэшце рэшт спыніла выбар на "Звяздзе". І ўжо два дзясяткі гадоў газета стала надзейным сябрам яе сям'і.
— У газеце падабаюцца розныя матэрыялы, але найбольш уважліва чытаю ўсё, што датычыць здароўя. Люблю парады агароднікам, і, вядома ж, матэрыялы для душы.
Другая наша чытачка Надзея ЖАЛАБКОВА жыве ў Жабінцы. Надзея Уладзіміраўна мае свой дом, немалую для гараджанкі гаспадарку, вырошчвае кветкі. На лета да маці прыязджаюць дзеці, унукі. Тады чытачоў у любімай газеты становіцца больш.