На галоўным паштовым аддзяленні Віцебска у Рэспубліканскі дзень падпісчыка чытачоў "Звязды" чакалі сюрпрызы. Падыходзілі да стэнда, на якім была прадстаўлена "Звязда", цікавіліся коштам падпіскі, планамі рэдакцыі, чым можа здзівіць выданне. Работніцы пошты пастараліся, каб у гэты дзень падпісная кампанія прайшла як мага больш эфектыўна.
"У "Звязды" стабільны тыраж. Вас паважаюць. Шмат падпісчыкаў у Мёрскім раёне і іншых заходніх рэгіёнах Віцебшчыны. Асаблівасць сёлетняй падпіскі? Мы цяпер актыўна выязджаем у новыя мікрараёны горада да жыхароў і займаемся падпіскай. Плануем, як і летась, арганізаваць падпіску прама пад адкрытым небам падчас святкавання Дня горада Віцебска ў гістарычным цэнтры — у раёне ратушы", — расказвае "Звяздзе" Таццяна Руткіс, начальнік аддзела распаўсюджвання друку Віцебскага філіяла "Белпошта". — "Стала добрай традыцыяй у рамках падпісной кампаніі праводзіць акцыю "Рэспубліканскі дзень падпісчыка". На гэтым мерапрыемстве прадстаўнікі рэдакцый могуць сустрэцца з чытачамі, якія ўжо выпісваюць газету, знайсці новых сяброў".
Паштальён 15-га аддзялення паштовай сувязі Вера Сярогіна з радасцю павітала прадстаўніка "Звязды" на галоўным паштовым аддзяленні Віцебска — №15. "Мы з вамі сябруем ужо даўно", — гаворыць паштальён. — "Безумоўна, прыемна чалавеку не толькі падпісацца, але і пазнаёміцца з аўтарамі артыкулаў, задаць пытанні, адказы на якія хацелася б атрымаць на старонках газеты".
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/394.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020