Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 21.06.11

Газета «Звязда» «Па «Звяздзе« з суседкамі «палітінфармацыю« праводжу» (№114 за 21 июня 2011 года)

Рэспубліканскі дзень падпісчыка ў Брэсце найбольш адметна прайшоў у 13-м аддзяленні сувязі абласнога цэнтра. Падпісчыка як дарагога госця сустракалі сувязісты, прадстаўнікі выданняў з прызамі, сувенірамі, усмешкамі. Такія ж мерапрыемствы ладзіліся ва ўсіх райцэнтрах. Тут таксама прывячалі ўсіх кліентаў. Начальнік Жабінкаўскага раённага вузла паштовай сувязі Людміла ЧАЮН згадала самых надзейных, самых адданых падпісчыкаў нашай газеты, якія дзесяцігоддзямі не здраджваюць любімаму выданню. Адна з іх — жыхарка Жабінкі Надзея Уладзіміраўна ЖАЛАБКОВА. Яна ўжо аформіла падпіску, правільней сказаць, гэта зрабіла паштальён па просьбе кліенткі. А мы з Людмілай Іванаўнай на хвілінку зазірнулі, каб пазнаёміцца з сябрам газеты. І не памыліліся.
Надзея Уладзіміраўна ЖАЛАБКОВА.

Надзея Уладзіміраўна — былы работнік фінансавай сістэмы, да выхаду на пенсію працавала эканамістам ў райсельгастэхніцы. Газету палюбіла даўно, ужо і не ўспомніла, колькі гадоў таму, дакладна — больш за дваццаць. Сказала, што паважае выданне за канкрэтнасць, за тое, што на старонках пішацца аб надзённым і жыццёвым, што, мы, журналісты не забываемся аб простых людзях. Не прапускае наша чытачка гаспадарчыя парады, "Крынічку", ну і ўсё самае цікавае.

А двор у Надзеі Уладзіміраўны патанае ў кветках. Якіх толькі гатункаў не вырошчвае руплівая гаспадыня! Да таго ж у яе вялікая гаспадарка: козы, некалькі авечак. Ну а каты і сабакі вызначаюцца рэдкай дружбай. Паводле слоў гаспадыні, цікава назіраць за імі зімой, калі спяць у хлеўчыку на спецыяльна адведзеным месцы, прытуліўшыся, саграваючы адзін аднаго.

Так і праходзіць дзень гаспадыні ў клопатах пра агарод, кветнік, жыўнасць. А вечарам пад кубачак чаю — прагляд любімай газеты як самы прыемны момант.
Алена Мікалаеўна КРУСЬ.
 
У Кобрыне начальнік пошты Наталля МІХНЮК таксама найпершым клопатам назвала падпісную кампанію. Як заўважыла Наталля Аляксееўна, кожны паштальён ведае, калі ў кліента зарплата, калі пенсія, каб падстроіцца пад людзей, прыйсці ў самы зручны час. Некаторыя самі ідуць на пошту, асабліва прыемна гэта зрабіць у Дзень падпісчыка. Так палічыла Алена Мікалаеўна КРУСЬ, наша шматгадовая прыхільніца. Усё жыццё Алена Мікалаеўна працавала на пошце, доўгі час займалася сартаваннем газет. Праз яе рукі штодня праходзіла процьма выданняў. А палюбілася "Звязда". І ўжо больш за дваццаць гадоў газета прыходзіць да іх з мужам у дом.
— Газета — мая памочніца, — кажа падпісчыца. — У "Прамых лініях" я пра ўсе свае балячкі прачытала. Іншы раз, ідучы да доктара, прыхаплю выразку. А ўжо на градзе пасадзіць нічога не магу без календара агародніка. Пачынаю чытаць звычайна з першай старонкі, дзе пра надвор'е сказана. І ў вас больш-менш інфармацыя супадае з рэальнасцю. А ў іншых газетах, якія бяруць прагноз з інтэрнэту, а не ў спецыялістаў, бываюць праколы. Я параўноўвала.

Мае суседкі, бабулькі прыкладна 80 гадоў, газет не выпісваюць, на зрок скардзяцца, а я думаю — шкадуюць грошай, — весела працягвае Алена Мікалаеўна, — сюды-туды і да мяне: "Алена, што там з надвор'ем, ты ж у газеце чытала. Або: глянь у каляндар, калі лепей памідоры садзіць". Вось так і праводжу амаль ці не палітінфармацыю з усяго прачытанага ў "Звяздзе". Пра народныя звычаі і абрады са старэйшымі сяброўкамі абмяркоўваем, цікава бывае параўнаць, як у нас тое ці іншае свята адзначаюць, а як у іншых мясцовасцях.

Сама Алена Крусь не толькі газету паспявае чытаць. Уся вялікая хатняя гаспадарка ў яе ва ўзорным парадку. Хоць яны з мужам і гараджане, але побач з домам маюць ладны ўчастак зямлі. Таму клубніцы, агуркі, памідоры, іншая агародніна — свае. На мяса гадуюць трусоў і бройлерных куранят. Год таму добраўпарадкавалі дом, абсталявалі яго водаправодам. Цяпер ёсць гарачая вада, душ, іншыя выгоды. Паводле слоў чытачкі, сумаваць няма калі. А на пенсіі яны з чалавекам адкрылі для сябе новыя грані жыцця, якія напоўнілі яго новым сэнсам. Зімой, напрыклад, яна вышывае. Раней на гэта проста не хапала часу, а цяпер высветлілася, што вышыванне — справа, ад якой жанчына атрымлівае асалоду. І цяпер у гаспадыні на кухні кожны ручнічок, кожная сурвэтка — эксклюзіўныя. Аднойчы разабрала мех, у які дачка склала старыя адзежыны ад сваіх падрослых дзяцей. У ім трапіліся маечкі вельмі маляўнічыя, яркія. Вось бабуля і надала новае жыццё рэчам унукаў. Выразала кругам узор, а затым абвязвала яго карункамі кручком, атрымлівалася сурвэтка. І такіх прыдумак у яе на цэлую зіму. Так што, прыходзім да высновы, нашы чытачы людзі творчыя.У некаторых з іх і прафесіі творчыя. Першым на дзень падпісчыка ў Брэсце зазірнуў калега, журналіст абласной газеты Адам ТАБОЛІЧ, падпісчык "Звязды" з 21-гадовым стажам. Адам Канстанцінавіч сказаў, што "Звязда" для яго найпершы суразмоўца на роднай мове. Калега працуе ў рускамоўнай газеце, а ўсё, што даводзіцца пісаць для душы — толькі па-беларуску. Сын Адама — дзевяцікласнік Аляксей — падумвае пра тое, каб працягнуць бацькаву прафесію. Таму звяздоўскі прыз для яго выглядае сімвалічна.
 Аляксей ТАБОЛІЧ.
 
 
 

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати