Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 09.06.11

Газета «Звязда» «Звязда» у гаспадарцы спатрэбіцца! (№106 за 9 июня 2011 года)

Працягваецца падпісная кампанія на другое паўгоддзе. Зразумела, што яна заўсёды будзе мець больш плённы вынік, калі ў гэтым прымае ўдзел сама газета. А журналісты старэйшага беларускамоўнага выдання заўсёды імкнуцца быць у эпіцэнтры самых важных падзей і знаёміцца з жыццём нашых падпісчыкаў не падчас тэлефонных размоў, а выязджаючы "ў народ".

Чарговым пацвярджэннем сказанага можна лічыць паездку ў Мінскую і Магілёўскую вобласці. Калі прысталічны рэгіён умясціў у сабе два раёны — Чэрвеньскі і Бярэзінскі, дзе прайшлі візіты ў паштовыя вузлы сувязі і райвыканкам з уручэннем фірменных сувеніраў і рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі, то памежная Магілёўшчына, лічыце, літаральна "патанула" ў нашых прызах. Асноўны "ўдар" прыйшоўся на Круглянскі раён. Не так даўно ў сценах рэдакцыі быў атрыманы пыласос, а вось з каляровым тэлевізарам "Віцязь" мы завіталі на мясцовы РВПС. З улікам велізарнай спякоты прапанова правесці фотасесію на пошце адпала сама сабой. А вось у цяньку, ды яшчэ ў межах пошты, — якраз. Такую ідэю падтрымалі начальнік аддзела ідэалогіі Круглянскага райвыканкама Сяргей Лазоўскі  і кіраўнік вузла паштовай сувязі Людміла Байгус. Не супраць пабыць у добрай кампаніі быў і сам віноўнік нашага прыезду — падпісчык з больш 20-гадовым стажам Канстанцін Юскавец. Ён падкрэсліў, што "Звязду" чытае з вялікім задавальненнем. Асабліва азартным чалавекам сябе не лічыць, але ж, як сказаў Канстанцін Харытонавіч, не паспытаць шчасця ў штоквартальнай звяздоўскай латарэі — грэх. У любым выпадку нічога не прайграеш. Калі шчаслівы білецік табе не выпадзе, то газета ўсё роўна будзе прыходзіць дадому. З такім меркаваннем цяжка не пагадзіцца.

На Шклоўшчыне таксама любяць і паважаюць адзінае штодзённае беларускамоўнае выданне. У гэтым можна было пераканацца падчас размовы з начальнікам мясцовага вузла паштовай сувязі Таццянай Шынкевіч. Яна нагадала, што працуе на новым месцы работы нядаўна, але ж сувязь з прэсай і друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі падтрымлівае даўно. Чаго толькі варты значны працоўны стаж у Магілёве на гарадскім аддзяленні сувязі №30! Менавіта тады, як зазначыла Таццяна Анатольеўна, яна даволі цесна пазнаёмілася са "Звяздою". На ад'езд мы пажадалі ёй далейшых поспехаў у працы на новай пасадзе. А добрым памочнікам для таго, каб зорка ўдачы свяціла па жыцці, павінен стаць настольны гадзіннік з фірменным лагатыпам газеты ў надзвычай арыгінальным афармленні.

Вянцом даволі працяглай паездкі па Магілёўшчыне можна лічыць сустрэчу з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам і дырэктарам Магілёўскага абласнога філіяла РУП "Белпошта" Аленай Котавай. Цёплая размова, поўнае паразуменне, у тым ліку важных стратэгічных задач, што стаяць перад рэспубліканскімі СМІ і газетай "Звязда", у прыватнасці. І мы разам з уласным карэспандэнтам у гэтым рэгіёне Ілонай Івановай, якая, да таго ж, выступіла сапраўдным штурманам падчас выбару аўтамабільнага маршруту па абласным цэнтры, накіраваліся ў бок газетнага павільёна №  20, які належыць ААТ "Магілёўсаюздрук". І выбар такі быў невыпадковы: па выніках сумеснага конкурсу газеты "Звязда" і рэспубліканскага "Саюздруку" пад назвай "Лепшаму кіяскёру — звяздоўскі прыз" кіяскёр Валянціна Сільчанка выйграла электрачайнік. І хоць з-за цяперашняга спякотнага надвор'я тэма гарачага чаю ці кавы саступае размовам пра халодны морс ці пітную ваду, але ж прыз Валянціне Якаўлеўне прыйшоўся даспадобы. У любым выпадку — падарунак па заслугах, ды і ў гаспадарцы спатрэбіцца.

Фінальны акорд паездкі праз Быхаўшыну, Клічаўскі і Кіраўскі раёны пацвердзіў наша меркаванне. Нават у сённяшнім няпростым эканамічным становішчы, калі многія людзі будуць вагацца: зэканоміць на газеце на карысць аднаразовага паходу ў магазін па прадукты ці ўсё ж не развітвацца з любімым выданнем і быць у курсе ўсіх актуальных падзей, што тычацца кожнага адукаванага чалавека, — трэба ладзіць выязныя сустрэчы. Бо асабістыя кантакты і сустрэчы "ўжывую" не заменяць ніякі адміністрацыйны рэсурс ці пісьмовыя просьбы.


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати