Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 24.05.11

Газета «Звязда» Сурёзны ўзрост (№94 за 24 мая 2011 года)

15 гадоў адзначыў Гомельскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта". Сёння старэйшыя яго супрацоўнікі ўзгадваюць, як у 1995 годзе ў перыяд пераходу да рынкавай эканомікі прыйшлося натуральна даказваць, што беларуская пошта можа працаваць самастойна. Сярод асноўных, паваротных момантаў гісторыі на першым этапе станаўлення арганізацыі галоўны інжынер Валерый Сакалоў называе ўкараненне прамой паштовай рэкламы, рэалізацыю тавараў народнага спажывання і перыядычных выданняў праз аддзяленні паштовай сувязі:

— А потым з года ў год мы пачалі асвойваць і іншыя паслугі, якія раней не былі нам уласцівыя. Напрыклад, па даручэнні кліента пошта дастаўляе кветкі і падарункі, адпраўляе лісты ад Дзеда Мароза, аказвае паслугі па абавязковым страхаванні. З новага тысячагоддзя пачалі актыўна ўкараняць электронныя тэхналогіі і выкарыстоўваць тыя магчымасці, якія яны даюць нашым кліентам. Гэта і электронны гандаль з выкарыстаннем інтэрнэту, і перасыланне допісу ў выглядзе аэраграм. Распрацавалі тэхналогію сістэмы перадачы электронна-фінансавай інфармацыі і абмен электроннымі перакладамі па Рэспубліцы Беларусь. Сем гадоў таму мы сталі афіцыйным дылерам мабільных аператараў. У 2005 годзе распрацавалі і сертыфікавалі сеткавую версію праграмнага забеспячэння для аплатна-касавага тэрмінала, канцэпцыю па цэнтралізацыі сартавання пошты, перагледзелі схему перавозкі пошты, аўтаматызавалі асобныя касавыя аперацыі. Вось ужо пяць гадоў, як грамадзяне за паслугі могуць разлічвацца пластыкавымі карткамі. Даўно адменены паштовы вагон да Мінска — мы перайшлі на ўласны аўтатранспарт. Распрацавалі і зацвердзілі сацыяльны Стандарт па дастаўцы ўсіх відаў паштовых адпраўленняў у гарадской і сельскай мясцовасці.

 
Эксперымент, які гомельскія паштавікі ў 2007 годзе ажыццявілі ў Рэчыцкім раёне, даў магчымасць арганізаваць працу перасоўных аддзяленняў паштовай сувязі па ўсёй вобласці. Былі створаны ўчасткі апрацоўкі і кантролю інфармацыі, аўтаматызаваная сістэма адсочвання дазволіла ажыццяўляць кантроль за праходжаннем паштовых адпраўленняў. Даўно на пошце не пачуеш калісьці традыцыйнага паху сургучу. Сёння паўсюль ужываецца толькі сучасная гофракардонная тара. Поўнасцю аўтаматызаваны паштова-касавыя аперацыі ў гарадскіх і сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі і ўведзена ў прамысловую эксплуатацыю праграмнае забеспячэнне "Падпіска".

У апошнія тры гады паштавікі Гомельшчыны пачалі займацца яшчэ і банкаўскімі паслугамі па афармленні крэдытаў і дэпазітаў. Шырокае ўкараненне набылі айчынныя аплатна-даведачныя тэрміналы, якія стаяць зараз ледзь не ў кожным аддзяленні паштовай сувязі вобласці. Свае самыя розныя адпраўленні можна зрабіць не толькі звычайным, даўно правераным спосабам, але і з дапамогай паскоранай пошты. Сёлетняе змяненне лагістыкі перавозкі пошты дало магчымасць дастаўляць адпраўленне "сёння на заўтра" ва ўсе населеныя пункты Беларусі.

Сістэма менеджменту якасці працы Гомельскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта" была высока ацэнена міжнароднай камісіяй "Еurо-Роst", прадстаўнікамі Сусветнага Паштовага Саюза. Структурныя падраздзяленні Гомельскага філіяла і яго калектывы неаднаразова станавіліся пераможцамі рэспубліканскіх спаборніцтваў.

Мы жадаем гомельскім паштавікам і надалей заставацца такімі ж неабходнымі, якімі яны засведчылі сябе ў папярэднія 15 гадоў самастойнага існавання. Усмешка і добры настрой няхай ніколі не пакідаюць твары людзей, якія прыносяць у дом разам са свежай прэсай добрыя весткі.


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати