Рэдакцыя газеты "Звязда" ў чарговы раз праводзіць конкурс "Прыз — рупліваму паштальёну" на лепшую арганізацыю падпіскі на газету "Звязда".
Умовы конкурсу тыя ж, што і раней, — прызамі будуць узнагароджаны па тры лепшыя паштальёны з кожнай вобласці і горада Мінска, у якіх рост колькасці падпісчыкаў на другое паўгоддзе 2011 года (але не менш чым на тры месяцы) склаў не менш як 7 чалавек.
Прызы:
Розыгрыш прызоў — 10 жніўня 2011 года.
Інфармацыю пра лепшых паштальёнаў чакаем у тэрмін да 9 жніўня 2011 года ад РУП "Белпошта", куды намі накіраваны зацверджаныя Правілы правядзення конкурсу.
Звяздоўскімі прызамі — грашовымі прэміямі ў суме 100 000 рублёў — будуць узнагароджаны таксама па адным лепшым (па выніках рэалізацыі нашай газеты ў першым паўгоддзі 2011 года) кіяскёру або работніку спецыялізаванага гандлёвага пункту РУП "Белсаюздрук", РУП "Брэстаблсаюздрук", РУП "Віцебскаблсаюздрук", РУП "Гомельаблсаюздрук", РУП "Гроднааблсаюздрук", ААТ "Магілёўсаюздрук", РУП "Мінскаблсаюздрук".
Інфармацыю пра лепшых работнікаў чакаем
да 9 жніўня 2011 года.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/378.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020