На міжнароднай спецыялізаванай выставе "TІBО-2011", якая гэтымі днямі праходзіла пад дахам сталічнага футбольнага манежа, РУП "Белпошта" прадставіла шэраг праектаў і паслуг, заснаваных на самых сучасных інфармацыйных тэхналогіях.
Што сабой уяўляюць такія ноу-хау, якія выгоды яны нясуць паштавікам і кліентам? На гэтыя і некаторыя іншыя пытанні адказвае намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП "Белпошта" Сяргей ПАТАПЕНКА.
- Сяргей Аляксандравіч, прыадкрыйце паштовыя сакрэты, якія ў самы бліжэйшы час стануць здабыткам для шматлікіх карыстальнікаў паслуг прадпрыемства.
— Тут ніякіх асаблівых сакрэтаў і няма. Я ўжо неаднаразова зазначаў, што ў вобласці ІT-тэхналогій мы плаўна рэалізуем шэраг буйных высокатэхналагічных праектаў, якія павінны аказаць істотны ўплыў на якасць паслуг, што аказваюцца.
- На выставачным стэндзе "Белпошты" неаднаразова давялося чуць пра гібрыдную пошту. Маглі б патлумачыць, што гэта такое?
— З задавальненнем. Гібрыдная пошта — гэта комплексная паслуга для карпаратыўных кліентаў па раздрукоўцы, канвертаванні і рассылцы інфармацыі, атрыманай ад пастаўшчыка ў электронным выглядзе.
- Гэта значыць, што на тым канцы камп'ютара чалавек можа не хвалявацца, што яго пісьмо атрымае паслугу па сістэме "ўсё ўключана"?
— Лічыце, што так. У гэтым выпадку "Белпошта" забяспечыць поўны сэрвіс: раздрукоўку інфармацыі, прадстаўленую для рассылкі ў электронным варыянце, і яе ўпакоўку ў канверты; магчымасць дадатковага ўкладання ў адпраўленне (прадстаўлены вамі рэкламны матэрыял); апрацоўку інфармацыі на сучасным абсталяванні высокакваліфікаванымі спецыялістамі. Акрамя таго, мы забяспечваем гарантыю канфедэнцыйнасці інфармацыі, перададзенай для рассылкі, а таксама разумныя суадносіны цаны і якасці паслуг.
- Відавочна, што ад такой увагі заказчык будзе бязмежна задаволены?
— У гэтым можна не сумнявацца. Гібрыдная пошта дае магчымасць кліенту знізіць расходы на апрацоўку адпраўленай карэспандэнцыі, павысіць хуткасць дастаўкі адпраўлення і атрымаць гарантыю яго надзейнай дастаўкі. А для павышэння ступені задаволенасці карыстальнікаў паштовых паслуг, далейшага развіцця сучасных метадаў абслугоўвання карпаратыўных кліентаў РУП "Белпошта" арганізавала адпаведны ўчастак па раздрукоўцы, канвертаванні і рассылцы інфармацыі, атрыманай ад пастаўшчыка паслуг у электронным выглядзе.
- Працэдура падачы матэрыялу і яго далейшае "падарожжа" праходзяць у максімальна кароткія тэрміны?
— Скажам так, без лішняй затрымкі і ў адпаведнасці з устаноўленымі нарматывамі. У рэальным жыцці гэта выглядае наступным чынам: карыстальнік паслугі ці заказчык перадае ва ўчастак "Гібрыднай пошты" электронную базу рассылкі. Спецыялісты ва ўстаноўленыя тэрміны, указаныя ў дагаворы, раздрукоўваюць інфармацыю для кожнага кліента асобна, што прадугледжана структурай базы. Незалежна ад колькасці лістоў, інфармацыйны блок на папяровым носьбіце, прызначаны для аднаго кліента, укладваецца ў адпаведнасці з умовамі дагавора ў адно паштовае адпраўленне. Пры гэтым раздрукоўка робіцца так, каб найменне і адрасат у выніку былі бачны праз адраснае акно пасля ўкладвання матэрыялаў у канверт.
- Сяргей Аляксандравіч, калі казаць больш агульна, то "Гібрыдная пошта" — гэта крок наперад?
— Канешне, хоць мы ўжо даўно працуем па прынцыпе таго, што паштовая сувязь Рэспублікі Беларусь набывае ўсё большую значнасць. Фундамент поспеху заснаваны на выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій: гэта дазволіла паштовай сферы краіны значна пашырыць спектр паслуг, што прадстаўляюцца, адкрыць перад кліентам сапраўды бязмежныя магчымасці.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/373.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020