Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 04.05.11

Газета «Звязда» Жанна Шабека, дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белпошта»: «Мы рады для вас працаваць...» (№81 за 30 апреля 2011 года)

Ёсць, як мінімум, тры тэмы, якія хвалююць усіх: каханне, надвор'е і грошы. То якраз пра іх: дзве з паловай тысячы карэспандэнту "Звязды" каштаваў праезд у грамадскім транспарце да чарговага суразмоўцы. І прыкладна столькі ж — дастаўка невялікай пасылкі ў вёску Рагачоўскага раёна. Прычым уручылі яе… раніцой наступнага дня. Што, безумоўна ж, парадавала і адначасова здзівіла! І спарадзіла жаданне падзякаваць…

— Яно і сапраўды ў транспартнікаў і ў нас, паштавікоў, — зазначыла ў адказ дырэктар Мінскага філіяла РУП "Белпошта" Жанна Шабека, — быў калісь агульны пункт адліку — гэта значыць, звычайны канверт з маркай і талончык на праезд у грамадскім транспарце каштавалі аднолькава — пяць капеек. Потым сабекошт паслуг павялічыўся, сталі ўзрастаць тарыфы. Праўда, нашы — на радасць кліентам — не такімі шпаркімі тэмпамі. Той жа талончык каштуе цяпер 850 рублёў, а наш, некалі пяцікапеечны, канверт з маркай (па рэспубліцы) — 360.

Што датычыцца пасылак, то адпраўленыя паскоранай міжнароднай поштай (ЕMS) за межы Беларусі (альбо і ў межах) да атрымальнікаў яны дойдуць яшчэ хутчэй. Да таго ж будуць уручаны, што называецца, з рук у рукі, у абумоўлены тэрмін. А гэта, згадзіцеся, важна і тады, калі трэба даслаць дзелавую карэспандэнцыю, і тады, калі, напрыклад, віншаванне да нейкага свята ці даты.

Аднак названыя віды паслуг прывабліваюць кліентаў не толькі аператыўнасцю і даступнасцю тарыфаў. Галоўнае тут, відаць, цвёрдая перакананасць, што ўсё будзе зроблена найлепшым чынам (працэс дастаўкі, маючы камп'ютар, альбо скарыстаўшыся паштовым, можна, дарэчы, прасачыць), што на доўгім "ланцужку" ад аператара (паштальёна), які прыняў адпраўленне, да аператара (паштальёна), які потым яго ўручыць, не будзе ніякіх непаразуменняў, бо "схемы" даўно адпрацаваныя. Прынамсі, наш філіял — гэта каля пяці тысяч супрацоўнікаў, 21 раённы вузел паштовай сувязі і Жодзінскі гарадскі, Мінскі аб'яднаны цэх паштовай сувязі, 655 аддзяленняў (у асноўным, сельскіх)… Для перавозкі пошты арганізавана 18 гарадскіх, 93 унутрыраённыя і 8 унутрыабласных маршрутаў…

- Жанна Васільеўна, яшчэ ў тыя часы, калі канверт каштаваў пяць капеек, ішлі размовы пра тое, што ў хуткім часе не будзе мяжы паміж горадам і вёскай. Пошта (у пэўнай ступені) сапраўды яе ліквідавала: іншымі словамі, вяскоўцам даступны ўсе гарадскія паслугі. Ці не так?

— Так. З нашых 655 аддзяленняў сувязі 565 знаходзіцца ў сельскай мясцовасці — у вёсках, мястэчках, аграгарадках. Абсалютна ўсе яны аўтаматызаваныя, пашыраны каналы сувязі. Гэта значыць, што наш кліент, незалежна ад таго, у горадзе ён жыве ці ў вёсцы, можа аплаціць усе камунальныя паслугі, страхоўкі, працэнты па крэдытах, што-кольвечы купіць, выйсці ў інтэрнэт, падпісацца на патрэбныя выданні, замовіць нешта па каталогах, пакласці, як кажуць, грошы на кніжку ці мабільны тэлефон і пры гэтым ведаць, што праз колькі хвілін яны будуць залічаны… Да таго ж мы стараемся, каб усе патрэбныя плацяжы можна было зрабіць хутка, каб кліент мог, што называецца, абслужыць сябе сам. Для гэтага цягам апошніх гадоў у самых людных месцах — у буйных аддзяленнях сувязі, на аўтастанцыях, рынках, прадпрыемствах і г.д. — устаноўлены нашы паштова-даведачныя тэрміналы. Тут, праўда, ёсць адна акалічнасць: кліентаў трэба навучыць (а то і прывучыць) імі карыстацца. Тым, хто пакуль не ўмее, падаецца прасцей мець справу з жывым чалавекам, з аператарам (ён, дарэчы, працуе па прынцыпе "аднаго акна"), а не тэрміналам.

- З ліку адносна новых паслуг, прынамсі, для вёскі, — адпраўленне электронных пераводаў?

— Так. Калісьці, каб перадаць таму ж сыну-студэнту нейкую "матэрыяльную дапамогу", трэба было шукаць аказію альбо ехаць у раённы цэнтр. Цяпер неабходнасці такой няма: электронны перавод каштуе столькі ж, колькі звычайны (і чым большая сума, тым танней). Але атрымаць яго той самы студэнт можа нашмат хутчэй: у нашых нарматывах закладзена — за чатыры гадзіны, але нядаўні аналіз паказаў, што пры наяўнасці тэлефонаў дастаткова гадзіны, а то і 30 хвілін.

- Зноў жа новая паслуга — гандаль па каталогах айчынных вытворцаў.

— Тут можна сказаць, што ўсё новае — гэта добра забытае старое. А мо яшчэ і не забытае… Некалі быў так званы пасылачны гандаль, потым заказ тавараў па каталогах замежных вытворцаў. Але ж часам не адстаюць і нашы. Таму людзям, асабліва пажылым альбо моцна занятым ці тым, хто жыве далёка ад патрэбных крам, выгадна пагартаць той жа каталог, нешта выбраць, аформіць заяўку, а потым з дастаўкай на дом атрымаць пасылку і разлічыцца — за тыя ж коўдры, пледы, электрачайнікі і многае, многае іншае.

- Гэта будзе, відаць, добрай падказкай для тых, хто цяпер "сядзіць на чамаданах" — збіраецца на цёплыя месяцы ў вёску альбо на лецішча… Дарэчы, некалі тыя ж дачныя пасёлкі паштавікі, можна сказаць, абыходзілі сваім клопатам, сваёй увагай. Што цяпер?

— Не магу пахваліцца, што сітуацыя змянілася кардынальна, бо людзі ў асноўным прыязджаюць на дачы толькі на выхадныя. Але сярод паштальёнаў, вядома ж, ёсць рупліўцы: яны шукаюць тых, хто жыве там пастаянна, і ўжо гэтым людзям выпісваюць і дастаўляюць перыёдыку, неабходныя тавары, аказваюць усе патрэбныя паслугі. Што выгадна — і для кліентаў, і для паштавікоў.

- То пра іх… У калектыве, якім вы, Жанна Васільеўна, кіруеце, амаль пяць тысяч чалавек. Гэта шмат. Якімі якасцямі павінен валодаць той, хто хацеў бы працаваць на пошце, хто збіраецца вучыцца на аператара?

— Апроч прафесіяналізму, абавязковыя сумленнасць, адказнасць, добразычлівасць. А наогул — пошту трэба любіць, і я рада, што такіх людзей у нас вельмі шмат. Прадпрыемства, на жаль, не можа пахваліцца высокімі заробкамі, але ж той, хто стараецца, можа разлічваць на прэміі, на дапамогу (у тым ліку матэрыяльную) у старасці, пры нараджэнні дзяцей. Ёсць, да таго ж, магчымасці росту, удзелу ў конкурсах прафесійнага майстэрства, мастацкай самадзейнасці, спартакіядах. Пошта пастаянна развіваецца і цэніць свае кадры. У нас на прадпрыемстве працуе 17 "Ганаровых работнікаў сувязі Беларусі", многія ўзнагароджаны медалямі, Ганаровымі граматамі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, РУП "Белпошта", нашага філіяла, адзначаны падзякамі.

- Неўзабаве ў гэтых людзей і іншых (пакуль, магчыма, не ўзнагароджаных), у вас, Жанна Васільеўна, — прафесійнае свята. Ёсць магчымасць нешта пажадаць.

— Тады я найперш падзякую людзям за іх працу, за высокія маральныя якасці, за адданасць справе. А пажаданні звыклыя — здароўя, зямнога чалавечага шчасця, радасці — у тым ліку ў працы…

З усімі майскімі святамі хачу павіншаваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў сувязі і ўсіх нашых пастаянных кліентаў: мы рады для іх працаваць.


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати