Газета «Звязда» Датэрміновая выплата пенсій у сувязі з майскімі святамі пачнецца з 29 красавіка (№79 за 28 апреля 2011 года)
У Беларусі скарэктаваны графік выплаты пенсій у сувязі з майскімі святамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта".
У адпаведнасці з вызначаным графікам датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 1-3 мая ў аддзяленнях паштовай сувязі Мінска пачнецца з 29 красавіка. У сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі Віцебскай вобласці пачынаючы з 29 красавіка будзе ажыццяўляцца выплата пенсій (дапамог) за 1-2 мая, 30 красавіка — за 3 мая. Гарадскія аддзяленні паштовай сувязі Віцебскай вобласці 30 красавіка будуць выплачваць пенсіі (дапамогі) за 1 мая, 2 мая — за 2-3 мая. Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 9 мая ў аддзяленнях паштовай сувязі Мінска і Брэсцкай вобласці пачнецца з 6 мая, у астатніх аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі — з 7 мая. Фінансаванне для выплаты пенсій будзе ажыццёўлена своечасова і ў неабходным аб'ёме.