Газета «Звязда» «Прызавыя» — новым падпісчыкам (№67 за 12 апреля 2011 года)
Учора ў сценах рэдакцыі прайшоў традыцыйны штоквартальны розыгрыш прызоў сярод прыхільнікаў "Звязды", якія аформілі падпіску на газету на 2-гі квартал 2011 года і даслалі на ўказаны адрас запоўненыя купоны.
Як заўсёды, прызавы фонд складаўся з многіх каштоўных прызоў, сярод якіх каляровыя тэлевізары "Віцязь", пыласосы, мікрахвалевая печ. А "размяркоўвалі" іх па добрай традыцыі нашы госці. Яны ж — незалежныя члены журы, якія сачылі за тым, каб розыгрыш прайшоў абсалютна "празрыста" і ў адпаведнасці з Правіламі.
З лёгкай рукі інжынера аддзела дагаворнай работы Упраўлення распаўсюджвання СМІ РУП "Белпошта" Кацярыны Літвіненка (на фота злева), тэхніка-праекціроўшчыка УП "Белгіпралес" Алены Белаглавак і ветэрана працы, пенсіянера Фёдара Пацэйкі з г.п. Ушачы Віцебскай вобласці прызавы фонд набыў новых гаспадароў у многіх рэгіёнах Беларусі.
Падрабязнаці розыгрышу і спісы шчасліўчыкаў — у бліжэйшым нумары газеты. Сачыце!