Таксама ў нас ёсць традыцыя — адзначаць падарункамі руплівых паштальёнаў, тых, якія дабіваюцца найбольшай прыбаўкі ў тыражы газеты. Таму ў Драгічын я ехала на сустрэчу з Галінай Ткачук. Але Галіна Сцяпанаўна аказалася не паштальёнам, а аператарам сувязі. Менавіта яна з усіх работнікаў свайго вузла паштовай сувязі падпісала найбольш людзей на "Звязду".
— Працую з кліентамі, — расказвае Галіна Ткачук, — выконваю розныя аперацыі, заадно газеты рэкламую, пра падпіску расказваю. А яшчэ пасля работы з суседзямі, знаёмымі ды і проста жыхарамі дамоў сваёй вуліцы вяду тлумачальную работу наконт таго, як добра, калі газета штодня прыходзіць дадому.
Галіна Ткачук — вопытны сувязіст. Пасля заканчэння Брэсцкага вучылішча сувязі ўжо 20 гадоў працуе на пошце. Працу сваю ведае, таму і дабіваецца поспехаў.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/364.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020