Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 11.03.11

Газета «Звязда» Раздача падарункаў працягваецца (№45 за 11 марта 2011 года)

Зараз у разгары падпісная кампанія на 2-гі квартал. А гэта азначае, што газета "Звязда" працягвае свае выезды ў рэгіёны з прызамі, якія выйгралі нашы падпісчыкі, а таксама паштальёны і кіяскёры ў рамках сумеснага конкурсу з РУП "Белпошта" і "Белсаюздрук".

Чарговы ваяж быў прымеркаваны адразу ў дзве вобласці — Мінскую і Брэсцкую. Практычна ўвесь маршрут паездкі быў падарункавы. Калі Дзяржынск і Узду давялося наведаць у фармаце візіту ветлівасці з кароткачасовымі сустрэчамі на пошце і райвыканкаме, то Капыль стаяў асабняком. Яшчэ б: наша даўняя падпісчыца Ганна Васілеўская з вёскі Блеўчыцы выйграла кухонную машыну. Праўда, на сустрэчу са звяздоўцамі Ганна Іосіфаўна з-за вялікай занятасці прыйсці не змагла. Ды і не варта было засмучацца, бо напярэдадні нашай паездкі каштоўны прыз, што поўнасцю адпавядае Правілам розыгрышу, атрымала маладая жанчына Наталля — жонка яе ўнука Валерыя, які разам з сям'ёй жыве ў Мінску. У тэлефоннай размове з журналістам "Звязды" пенсіянерка, якая мае больш за 40 гадоў падпіснога стажу на старэйшае беларускамоўнае выданне, сказала, што вельмі шчаслівая такому падарунку.

Відавочна, што не менш шчаслівай адчувае зараз сябе і паштальён аддзела паштовай сувязі Астравечча Клецкага раёна Людміла Груша, якая выйграла пыласос "Віцязь". Праўда, у дзень нашага прыезду ў гэты рэгіён Міншчыны Людміла Уладзіміраўна была на працоўным месцы, таму ўручыць каштоўны прыз сваёй супрацоўніцы ўзяўся начальнік Клецкага РВПС Андрэй Сазановіч.

Далейшы маршрут ляжаў на Брэстчыну. На Ганцавіцкім раённым вузле паштовай сувязі намеснік начальніка Тамара Шуляк з задавальненнем сустрэла прадстаўнікоў газеты, якія прывезлі электрафен Заньковай Галіне — паштальёну АПС Дзяніскавічы. З улікам яе шчыльнага працоўнага графіка прыз звяздоўскаму лаўрэату ў самы бліжэйшы час будзе дастаўлены, запэўніла Тамара Адамаўна.

А вось начальнік суседняга, Ляхавіцкага РВПС Вольга Арэхва запрасіла падпісчыцу "Звязды" з вёскі Крывошын Ірыну Гатоўчыц на вузел сувязі, які знаходзіцца побач з плошчай насупраць райвыканкама. Менавіта на гэтай пляцоўцы, асветленае цёплым веснавым сонцам, прайшло ўручэнне каштоўнага прыза — каляровага тэлевізара "Віцязь". Варта адзначыць, што Ляхавіцкі раён на гэты раз яшчэ "разжыўся" ад "Звязды" кухонным камбайнам, які выпаў жыхарцы раённага цэнтра Валянціне Пабягайла. Праўда, яна не дачакалася прыезду звяздоўцаў і атрымала каштоўны прыз напярэдадні ў рэдакцыі.

Вянцом цяперашняй паездкі стаў Баранавіцкі раён. На мясцовым РВПС намеснік начальніка Тамара Батура ўжо чакала нас. Дакладней, пыласос "Віцязь" для паштальёна АПС "Паланечка" Галіны Жукоўскай. Старшы інструктар Баранавіцкага вузла паштовай сувязі Святлана Швайдзюк адзначыла, што падарунак будзе ўручаны неабходнаму адрасату ў лічаныя дні.

Віншуем усіх звяздоўскіх лаўрэатаў з каштоўнымі прызамі. На наступным тыдні нас ужо будуць чакаць з падарункавай місіяй на Віцебшчыне.

Газета "Звязда" от 11.03.2011 №45

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати