Газета «Звязда» Уклад у перамогу айчыннага спорту (№34 за 22 февраля 2011 года)
Супрацоўнікі РУП "Белпошта" як ў ваду глядзелі, выпусціўшы напярэдадні этапу Кубка свету 2011 года па фрыстайле ў Раўбічах, які прайшоў 19 лютага, у абарачэнне мастацкі маркіраваны канверт тыражом 30 тысяч экзэмпляраў. Перамогу на дамашніх стартах атрымаў беларус Антон Кушнір. Як пасля гэтага не сказаць, што паштавікі ўнеслі свой уклад у поспех айчыннага спартсмена!