Учора ў сценах рэдакцыi прайшоў чарговы розыгрыш звяздоўскай латарэi. На гэты раз — па вынiках падпiскi на 4-е паўгоддзе 2008 года.
Як i раней, цяпер галоўнымi дзеючымi асобамi ў размеркаваннi амаль трох дзясяткаў прызоў, сярод якiх 7 каляровых тэлевiзараў "Вiцязь" i халадзiльнiк "Атлант", выступiлi нашы госцi — намеснiк дырэктара Мiнскага фiлiяла РУП "Белпошта" Алена Уладзiмiраўна ТРУБАЧ, а таксама падпiсчыкi Уладзiмiр Сяргеевiч ПІШЧУЛIН i Святлана Сяргееўна ЧАРНЯЎСКАЯ (на здымку — злева направа). Прыемна адзначыць, што з лёгкай рукi кампетэнтнага журы нашы прызы займелi шырокую геаграфiю па ўсёй краiне.
Хто ж стаў шчаслiўчыкамi ў звяздоўскай латарэi? Спiсы лаўрэатаў i падрабязнасцi розыгрышу — у адным з наступных нумароў газеты.
Кар."Звязды".
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/34.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020