Пресса о нас / 22.02.11

Газета «Звязда» Мікалай НОВІКАЎ, намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» па інвестыцыях і сацыяльным развіцці: «Інвестыцыі ў паштовую галіну — гэта ўкладанні ў нашу будучыню» (№34 за 22 февраля 2011 года)

Рух наперад — гэта аксіёма паспяховасці ў любой справе. У дачыненні да паштовай галіны — яшчэ і набыццё новых кантактаў і стасункаў паміж рознымі пластамі насельніцтва, арганізацыямі, прадпрыемствамі. Ад таго, наколькі аператыўна і хутка яны могуць адбыцца, залежыць шмат. Таму важнасць дынамічнага развіцця паслуг паштовай сувязі на прасторах нашай краіны, якая мае вельмі цесныя стасункі з калегамі іншых краін, пераацаніць немагчыма.

Пра тое, у якім кірунку развіваецца сёння айчынная пошта, наша размова з намеснікам генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" па інвестыцыях і сацыяльным развіцці Мікалаем НОВІКАВЫМ.
- Мікалай Георгіевіч, як бы не развіваліся цывілізаваныя адносіны паміж людзьмі ў бок удасканалення, у многіх усё роўна работа паштавікоў будзе асацыявацца з паштовым голубам, які на хвасце прынясе ці даставіць пісьмо да патрэбнага адрасата.- Ведаеце, не мной жа прыдумана, што ўсё геніяльнае — проста. Таму, на мой погляд, будзе гэта паштовы голуб ці музычны інструмент у выглядзе трубы, які, дарэчы, прысутнічае на лагатыпе паштовых арганізацый многіх краін свету, сутнасць справы не мяняецца — гэта проста сімвал. А вось магчымасці паштовай сувязі і якасць іх паслуг чалавек павінен ацаніць, калі вырашыў аформіць падпіску на якое-небудзь выданне, адправіць тэлеграму альбо ліст, заказаць праз пошту нейкую каштоўную рэч.

- У дачыненні да РУП "Белпошта" можна сказаць, што ўсе паслугі аказваюцца на вышэйшым узроўні?

— Не скажу, што ў нас няма праблем, бо, як вядома, удасканаленню няма межаў, тым не менш мы стараемся трымаць увесь час руку на пульсе і не адставаць ад патрэб насельніцтва. І наш дэвіз: "Хуткасць, недзейнасць, даступнасць!" мы стараемся апраўдваць.

- Можаце прывесці канкрэтныя прыклады?

— Напачатку хочацца адзначыць, што РУП "Белпошта", для таго, каб крочыць у нагу з часам, у сваёй дзейнасці актыўна ўдзельнічае ў розных дзяржаўных і галіновых праграмах, скіраваных на развіццё традыцыйных і новых паслуг паштовай сувязі. Так, у рамках Праграмы развіцця сувязі ў Рэспубліцы Беларусь, якая нядаўна завяршылася, намі была праведзена мадэрнізацыя і рэканструкцыя больш як 350 аб'ектаў паштовай сувязі. Скажу болей, наша прадпрыемства прымала актыўны ўдзел у Дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця сяла, якая была разлічана да 2010 года. За час рэалізацыі гэтага дзяржаўнага праекта намі праведзены рамонтна-будаўнічыя работы амаль на 1,5 тысячы аб'ектаў паштовай сувязі, арганізаваны новыя працоўныя месцы і пункты доступу ў інтэрнэт. Самы актыўны ўдзел прынялі ў рэалізацыі Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх паселішчаў. Безумоўна, у актыў РУП "Белпошта" можна аднесці і яе плённую работу яшчэ ў адной Дзяржаўнай праграме — аб бесперашкодным асяроддзі жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб.

- Паштавікі для папулярызацыі сваіх паслуг традыцыйна робяць упор і на мерапрыемствы дзяржаўнай важнасці, якія не з'яўляюцца профільнымі.

— Так, наша прадпрыемства актыўна прымае ўдзел у правядзенні рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі", Дня беларускага пісьменства. Такія святы — гэта яшчэ адна нагода, каб прывесці аб'екты паштовай сувязі да больш дасканалага тэхнічнага і эстэтычнага стану, арганізаваць гандлёвыя месцы па рэалізацыі маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

З іншых значных акцый, дзе не апошнюю ролю адыграла РУП "Белпошта", можна адзначыць Год роднай зямлі, дзякуючы якому прыведзена ў належны парадак 79 памяшканняў і 7108 квадратных метраў тэрыторый, што прылягаюць да іх.

- Мікалай Георгіевіч, уласным інвестыцыям у развіццё і сацыяльнаму развіццю на прадпрыемстве быць у далейшым?

— А без гэтага немагчыма нармальна развівацца і разлічваць на прафесіяналізм работнікаў, якія працуюць у той ці іншай галіне. Інвестыцыі ў паштовую галіну і сацыяльнае развіццё — гэта ўкладанні ў нашу будучыню. Мы і надалей плануем быць актыўнымі гульцамі на рынку знакавых Дзяржаўных праграм. Да тых, якія ўжо пералічаны, мне хацелася б дадаць Дзяржаўную праграму па будаўніцтве буйных жылых раёнаў для жыхароў г. Мінска ў гарадах-спадарожніках і вынасе альбо пераносе са сталіцы ў населеныя пункты рэспублікі вытворчых аб'ектаў, а таксама ў частцы праектавання і будаўніцтва аб'ектаў сацыяльна гарантаванага абслугоўвання насельніцтва, уключаючы аддзяленні паштовай сувязі.

 

Газета "Звязда" от 22.02.2011 №34

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007

Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/339.html

©  РУП «Белпочта», 2008 — 2020