Пресса о нас / 08.02.11

Газета «Звязда» Падпіска-2011 (№24 за 8 февраля 2011 года)

Вынікі падпіскі на газету "Звязда" на 1-е паўгоддзе і першы квартал 2011 года нагадалі ў чарговы раз, што старэйшае ў краіне, адзінае рэспубліканскае штодзённае беларускамоўнае выданне па-ранейшаму карыстаецца вялікай папулярнасцю ў насельніцтва. Разам з вамі, паважаныя падпісчыкі і чытачы, мы перакрылі дасягненні аналагічнага перыяду мінулага года!

Без сумненняў, заслуга ў пакарэнні новых падпісных вышынь (амаль 101 працэнт) у значнай ступені залежала ад ініцыятыўнасці і працаздольнасці нашых лепшых памочнікаў у гэтай важнай справе — паштальёнаў, а таксама работнікаў кіёскаў і газетных павільёнаў "Саюздруку" і РУП "Белпошта" па ўсёй краіне. Як вядома, для іх падтрымкі газета "Звязда" ўжо каторы год працягвае сумесныя конкурсы "Прыз — рупліваму паштальёну" і "Лепшаму кіяскёру — звяздоўскі прыз", вынікі якіх падводзяцца кожнае паўгоддзе. Прыемна, што на гэты раз намінантамі вялікага прызавога фонду, які складаўся з пыласосаў, электрапрасаў і фенаў сталі 25 чалавек. Віншуем тых, хто выдатна справіўся з ўмовамі конкурсу і стаў уладальнікам каштоўных рэчаў, якія знойдуць сваё прымяненне ў кожнага з вас!

Пераможцы сумеснага конкурсу з РУП "Белпошта" "Прыз — рупліваму паштальёну".

<І>Брэсцкая вобласць

1. Жукоўская Галіна Яўгенаўна, паштальён АПС Паланечка Баранавіцкага раённага вузла паштовай сувязі. Рост падпіскі склаў 17 экзэмпляраў, прыз — пыласос "Віцязь".

2. Ткачук Галіна Сцяпанаўна, паштальён АПС №2 Драгічынскага РВПС. Рост тыражу — 13 экзэмпляраў, прыз — электрапрас "Віцязь".

3. Занькова Галіна Міхайлаўна, паштальён АПС Дзяніскавічы Ганцавіцкага РВПС. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрафен "Віцязь".

Віцебская вобласць

1. Баброўская Галіна Мікалаеўна, паштальён АПС №8 Наваполацкага ГВПС. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — элекрапыласос.

2. Глацёнак Таццяна Пятроўна, паштальён АПС Коханавічы Верхнядзвінскага РВПС. Рост — 7 экзэмпляраў, прыз — электрапрас.

Гомельская вобласць

1. Ігнаценка Алена Якаўлеўна, паштальён АПС №1 Лоеўскага РВПС. Рост — 11 экзэмпляраў, прыз — пыласос.

2. Макушынская Таццяна Адамаўна, паштальён АПС №1 Мазырскага РВПС. Рост — 10 экзэмпляраў, прыз — электрапрас.

3. Кляшчова Аксана Сігізмундаўна, паштальён АПС №10 Мазырскага РВПС. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрафен.

Гродзенская вобласць

1. Басарэўская Ірэна Уладзіславаўна, паштальён АПС №5 г.Гродна. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — пыласос.

2. Пікта Алена Пятроўна, паштальён АПС №1 г.Навагрудак. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрапрас.

3. Пацоўская Ніна Мікалаеўна, паштальён АПС №6 г.Навагрудак. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрафен.

Магілёўская вобласць

Андрэева Вольга Іванаўна, паштальён АПС №3 Мсціслаўскага РВПС. Рост — 12 экзэмпляраў, прыз — пыласос.

Мінская вобласць

1. Груша Людміла Уладзіміраўна, паштальён АПС Заастравечча Клецкага РВПС. Рост — 17 экзэмпляраў, прыз — пыласос.

2. Герасімовіч Зінаіда Мікалаеўна, паштальён АПС Міхалёва Бярэзінскага РВПС. Рост — 14 экзэмпляраў, прыз — электрапрас.

3. Закудоўская Марына Дзмітрыеўна, паштальён АПС Грыцкевічы Нясвіжскага РВПС. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрафен.

Горад Мінск

1. Шарамет Галіна Мітрафанаўна, паштальён АПС №12. Рост — 9 экзэмпляраў, прыз — пыласос.

2. Шамко Аліна Антонаўна, паштальён АПС №17. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрапрас.

3. Нізкая Алена Аронаўна, паштальён АПС №39. Рост — 7 экзэмпляраў, прыз — электрафен.

Прыемна адзначыць, што калектыў Мінскага філіяла РУП "Белпошта" забяспечыў найбольшы рост падпіснога тыражу на "Звязду" і стане ўладальнікам даволі істотнага грашовага ўзнагароджання.

Р. S.  Згодна з умовамі конкурсу, калі на кожную вобласць прадугледжана па тры прызы, недабралі "ачкоў" Магілёўская і Віцебская вобласць. У той жа час перавыканалі план Гомельская і Гродзенская вобласці. Таму камісіяй было аднагалосна прынята рашэнне аб узнагароджванні пераможцаў неразыгранымі прызамі. Вось спіс нашых лаўрэатаў:

1. Цішкевіч Таццяна Леанідаўна, паштальён АПС Храпкова Хойніцкага РВПС. Рост тыражу склаў 8 экзэмпляраў, прыз — пыласос.

2. Лукашун Гэнаэфа Чаславаўна, паштальён АПС №1 Воранаўскага РВПС. Рост — 7 экзэмпляраў, прыз — электрафен.

3. Каранькова Алена Іванаўна, паштальён АПС №1 г.Навагрудак. Рост — 8 экзэмпляраў, прыз — электрафен.

Пры аднолькавых паказчыках па росце падпіскі ў разлік бярэцца большая колькасць падпісных экзэмпляраў.

Пераможцы сумеснага конкурсу "Лепшаму кіяскёру — звяздоўскі прыз"

1. Панкратава Святлана Іванаўна, кіёск №114, г.Мінск, РУП "Белсаюздрук". Рэалізацыя за паўгоддзе — 171 экзэмпляр. Прыз — электрачайнік.

2. Шкадун Уладзіслава Раманаўна, кіёск №39 г. Мядзел, РУП "Мінскаблсаюздрук". Рэалізацыя — 319 экзэмпляраў. Прыз — электрачайнік.

3. Каспяровіч Вера Валянцінаўна, кіёск №60 г.Гродна, РУП "Гроднааблсаюздрук". Рэалізацыя 134 экзэмпляры пры нулявым спісанні. Прыз — электрачайнік.

4. Сільчанка Валянціна Якаўлеўна, кіёск №20 г.Магілёва, РУП "Магілёўаблсаюздрук". Прыз — электрачайнік.

5. Масанавец Таццяна Алегаўна, кіёск №4 г.Брагін, РУП "Гомельаблсаюздрук". Рэалізацыя — 98 экзэмпляраў, прыз — электрачайнік.

6. Сяледчык Ганна Уладзіміраўна, кіёск №5, г.Івацэвічы, РУП "Брэстаблсаюздрук". Рэалізацыя — лепшая ў вобласці. Прыз — электрачайнік.

7. Бандарэнка Алена Уладзіміраўна, кіёск №2 г.Орша, РУП "Віцебскаблсаюздрук". Рэалізавана 110 экзэмпляраў. Прыз — электрачайнік.

Яшчэ раз віншуем лаўрэатаў абодвух конкурсаў з каштоўнымі прызамі! Свае пыласосы, электрачайнікі, электрафены і электрапрасы, паважаныя пераможцы, можна атрымаць у рэдакцыі пры наяўнасці пашпарта, пачынаючы з сённяшняга дня. Калі па нейкіх прычынах забраць свае прызы не атрымаецца, то супрацоўнікі рэдакцыі пастараюцца іх уручыць вам па месцы пражывання ў бліжэйшы час падчас паездкі па рэгіёнах у рамках правядзення чарговай падпісной кампаніі.

Кар. "Звязды".
 
 
 

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007

Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/334.html

©  РУП «Белпочта», 2008 — 2020