Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта" з 14 лютага па 14 сакавіка 2011 года запрашае Вас узяць удзел у конкурсе "Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2010 года".
Для гэтага Вам неабходна наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны. У аддзяленні паштовай сувязі вы зможаце азнаёміцца з умовамі конкурсу, запоўніць анкету, якая прапануецца, і накіраваць яе на адрас: Выдавецкі цэнтр "Марка" РУП "Белпошта", пр. Незалежнасці, 10, 220050, Мінск. З адзнакай — Конкурс.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны памятнымі прызамі: гадавым абанементам на паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь, гадавымі наборамі паштовых марак і наборамі філатэлістычнай прадукцыі.
Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/333.html
© РУП «Белпочта», 2008 — 2020