*
аформіць і аплаціць заказ па падпісцы на перыядычныя выданні;
*
ажыццявіць плацяжы ў кошт пагашэння банкаўскіх крэдытаў;
*
адправіць электронны грашовы перавод па Беларусі;
*
аплаціць заказ у інтэрнэт-магазіне РУП "Белпошта".
*
Інфармацыйна-пошукавая сістэма, устаноўленая ў плацежна-даведачных тэрміналах, дазваляе ў мінімальныя тэрміны атрымаць неабходную інфармацыю па ўсіх паслугах, што прадастаўляюцца беларускай паштовай службай.
Як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўнях паспяхова функцыянуе аўтаматызаваная сістэма назірання, якая дазваляе атрымліваць дакладную інфармацыю аб шляху праходжання зарэгістраванага паштовага адпраўлення з моманту адпраўлення да моманту ўручэння ў рэжыме рэальнага часу.