Газета «Звязда» Звяздоўскі прыз — на праспект газеты «Звязда» (№5 за 12 января 2011 года)
Учора ў сценах рэдакцыі прайшоў традыцый розыгрыш прызоў сярод падпісчыкаў, якія аформілі падпісны купон на старэйшае беларускамоўнае выданне на першы квартал альбо 1-е паўгоддзе 2011 г.
Адразу адзначым, што сваіх новых гаспадароў каляровыя тэлевізары "Віцязь", кухонныя камбайны, электрачайнікі і мікрахвалевая печ знайшлі ў самых аддаленых кутках Беларусі. Як і раней, шчасліўчыкі былі вызначаны з дапамогай нашых гасцей. На гэты раз шмат каму фартуна ўсміхнулася дзякуючы лёгкай руцэ намесніка начальніка ўпраўлення распаўсюджвання друкаваных СМІ РУП "Белпошта" Алены ПРАКАПЕНІ (на фота злева) і супрацоўніцы РУП "Дом прэсы" Кацярыны КАЛЯНКОВАЙ.
Поўны спіс пераможцаў будзе змешчаны ў наступным нумары выдання. У якасці падказкі, паважаныя падпісчыкі, скажам, што адзін з прызоў трапіў чалавеку, які пражывае ў сталіцы на праспекце газеты "Звязда". Што называецца, у самую кропку.
Газета «Звязда» (№5 за 12 января 2011 года)