Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 30.12.10

Газета «Звязда» Сяргей ПАТАПЕНКА, намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белпошта»: «Мы прыкладаем максімум намаганняў, каб быць запатрабаванымі і дзейснымі ў любой сітуацыі» (№255 за 30 декабря 2010 года)

Сёлета Рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству "Белпошта" споўнілася 15 гадоў. Зразумела, што гэта дата — не зусім "круглая" і не падстава для таго, каб спакойна адпачываць на лаўрах. Тым больш што злыя языкі не перастаюць сцвярджаць: у эпоху інтэрнэту і ўкаранення ва ўсе віды дзейнасці высокіх тэхналогій патрэбы ў паштовых паслугах у хуткім часе могуць адпасці.

Няўжо такія чуткі маюць пад сабой глебу? Увогуле, як заканчвае 2010 год калектыў РУП "Белпошта" ў плане ўкаранення ці прымянення "прасунутых" метадаў работы?

Сёння наш суразмоўца — намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП "Белпошта" Сяргей ПАТАПЕНКА.

- Сяргей Аляксандравіч, калі верыць закулісным размовам, то пісьмы і тэлеграмы ў бліжэйшы час стануць здабыткам мінулага?

— Не думаю, што так здарыцца, бо, гадзіцеся, наўрад ці знойдзецца вартая замена шчыраму сардэчнаму лісту, які можна некалькі разоў перачытаць, пакласці на некалькі гадоў на паліцу, а потым зноў прабегчы тэкст паслання. Прабачце за такое лірычнае адступленне.

Калі ж больш сур'ёзна, то адкажу так: пошта сёння — гэта ўжо не проста пісьмы і тэлеграмы, пераводы і пасылкі. Паштовая сувязь набывае ў сучасным свеце ўсё большую значнасць. У многім дзякуючы таму, што ў нашай сферы зараз выкарыстоўваюцца перадавыя інфармацыйныя тэхналогіі. А яны, у сваю чаргу, дазволілі работнікам пошты значна пашырыць спектр паслуг, што прапаноўваюцца, адкрыць перад кліентам сапраўды бязмежныя магчымасці.

- Тут якраз напрошваецца пытанне пра ўкараненне ІT-тэхналогій.

— У вобласці высокіх тэхналогій быў рэалізаваны шэраг буйных і высокатэхналагічных праектаў, якія аказалі істотны ўплыў на якасць аказання паслуг у аб'ектах паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь.

Напрыклад, рэалізацыя прынцыпу "аднаго акна" ў сферы наяўных і безнаяўных плацяжоў дазволіла РУП "Белпошта" ўпэўнена рэалізаваць сектар фінансавых паслуг.

Цяпер вялікая ўвага надаецца пытанням уніфікацыі рашэнняў. Была пастаўлена і тэхналагічна вырашана задача забеспячэння роўных функцыянальных магчымасцяў на рабочым месцы аператара паштовай сувязі, на паштовых прылад самаабслугоўвання, пры рабоце праз інтэрнэт.

Новым этапам развіцця функцыянальнасці ўсёй сеткі плацежна-даведачных тэрміналаў РУП "Белпошта" стала распрацоўка і ўкараненне шэрагу міжведамасных сумесных праектаў з Міністэрствам па падатках і зборах, з Дзяржаўным мытным камітэтам, з аператарамі сотавай рухомай электрасувязі.

- У нашай краіне па-ранейшаму нямала аддаленых населеных пунктаў, для якіх, як кажуць у народзе, выгоды цывілізацыі прыходзяць са спазненнем.

— Мяркую, што ў сістэме "Белпошты" гэтае пытанне вырашаецца своечасова. Для набліжэння паслуг у аддаленыя населеныя пункты арганізавана і ўдасканальваецца сістэма прадстаўлення паслуг насельніцтву праз рухомыя аддзяленні паштовай сувязі з выкарыстаннем аўтамабільнага транспарту.

- Значыць, размовы пра магчымае "адміранне" паштовых паслуг — не больш чым "вутка"?

— Думаю, што так. Гісторыя пошты налічвае не адно стагоддзе. Як вядома, першае ўпамінанне аб "паштовых паслугах" на тэрыторыі Беларусі апісваецца ў "Аповесці мінулых гадоў" і датуецца 885 годам. З такой багатай гісторыяй, добрымі традыцыямі, шматгадовым вопытам работы і ўкараненнем ва ўсе сферы дзейнасці РУП "Белпошта" перадавых тэхналогій, што адпавядаюць лепшым еўрапейскім і сусветным стандартам, мы застаёмся аптымістамі і прыкладаем максімум намаганняў, каб быць запатрабаванымі і дзейснымі ў любой сітуацыі.

Будучыня пошты будзе залежаць ад яе здольнасці адаптавацца да зменаў, што адбываюцца на рынку сувязі. Пошта імкнецца аказваць паштовыя паслугі самай высокай якасці па ўмераных цэнах, а таксама забяспечваць больш шырокі асартымент прадукцыі і паслуг, што адпавядае патрэбам кліентуры, якія пастаянна ўзрастаюць.

РУП "Белпошта" не спыняецца на дасягнутым і, зыходзячы з досведу іншых краін, намеціла асноўныя кірункі развіцця паштовай сувязі, сярод якіх:

  аказанне ўніверсальных паслуг паштовай сувязі па даступных цэнах і з зададзенай якасцю на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

 правядзенне комплекснай аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў;

 пашырэнне спектра паслуг, якія аказваюцца, за кошт выкарыстання новых інтэрнэт-тэхналогій;

 развіццё сістэмы карпаратыўнай лагістыкі;

 укараненне сучасных метадаў абслугоўвання карпаратыўных кліентаў;

 паляпшэнне якасці аказання паслуг паштовай сувязі.

Тэхналогіі абслугоўвання кліентаў, якія ўкараняюцца беларускай поштай і грунтуюцца на прымяненні сучасных інфармацыйных сістэм, закліканыя істотна павысіць узровень камфорту і зручнасці наведнікаў аддзяленняў паштовай сувязі, садзейнічаць рэалізацыі курсу кіраўніцтва краіны на ўсямернае павышэнне якасці абслугоўвання насельніцтва.

Такім чынам, задачы паспяховага функцыянавання паштовай сувязі ва ўмовах новай эканомікі непарыўна звязаныя са стварэннем развітага інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя грамадства, што павінна забяспечыць істотнае павышэнне якасці жыцця насельніцтва і сацыяльна-палітычную стабільнасць грамадства і дзяржавы.

Газета «Звязда» (№255 за 30 декабря 2010 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати