Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 10.12.10

Газета «Звязда» Звяздоўская ўдача Любові Коржыч (№242 за 10 декабря 2010 года)

Жыхарка Хоцімска другі раз запар выйграла ў розыгрышы прызоў сярод падпісчыкаў "Звязды" бытавую тэхніку.

З Любоўю Аляксандраўнай Коржыч мы пазнаёміліся яшчэ сёлетняй вясной, калі яна атрымала свой першы прыз ад розыгрышу сярод падпісчыкаў "Звязды" — пыласос. Аказалася, што хоцімская пенсіянерка выпісвае "Звязду" ўжо больш за 20 гадоў.

— За гэты час я прызвычаілася да газеты, лічу яе сваім сябрам, — усміхаецца жанчына. — Многія публікацыі чытаю "ад коркі да коркі" — у рубрыцы "Крынічка", расповеды пра народныя традыцыі Аксаны Катовіч і Янкі Крука. У нашай сям'і і да беларускай мовы прызвычаіліся: мы тут жывём на беларуска-расійскім памежжы, дзе, вядома, найбольш размаўляюць па-руску альбо на "мяшанцы", але я і мае сваякі цяпер больш разумеем і паважаем родную мову.

Першым разам адправіць купон на ўдзел у газетнай латарэі бабулю падгаварыў унук. "Пыласос выдатна працуе," — паведаміла Любоў Аляксандраўна. І вось новы выйгрыш — кухонны камбайн!

— Я ніколі не была чалавекам, якому шанцуе ў гульнях і латарэях, — расказала жанчына. — Ні разу ў жыцці нічога не выйгравала! І тут так пашанцавала. Не паверыце, я другім разам нават табліцу не глядзела, а потым паштальён прынесла заказны ліст з рэдакцыі. Прычым я даўно марыла менавіта пра электрычную кухонную машыну. У мяне гаспадарка, і калі колем парася, то даводзіцца прасіць у сына камбайн, бо круціць каўбасы рукамі цяжка. А цяпер у мяне свая памочніца, якая абавязкова будзе добра працаваць!

Радасныя размовы пра шанцаванне ў жыцці адданай падпісчыцы прыцягнулі ўвагу наведвальнікаў пошты ў Хоцімску. Жанчыны сталі цікавіцца магчымасцю не толькі выпісаць газету са свежымі навінамі і цікавымі артыкуламі, але і выйграць карысную для дома рэч.

— Люба, мы да цябе па кансультацыю прыйдзем: як выпісаць "Звязду" і ўдзельнічаць у розыгрышы! — абяцалі сяброўкі Коржыч.

— Вось гэта наглядная агітацыя! — захапіласянамесніца начальніка Хоцімскага РУПС Наталля Завадзеўкіна. — Мы цяпер шчыруем па падпісцы і будзем імкнуцца, каб было як мага больш чытачоў — "Звязды", адной з самых распаўсюджаных і паважаных газет у краіне. Любоў Аляксандраўна, агітуйце суседак выпісаць "Звязду". І няхай яны выйграюць! Таксама жадаю, каб і вам усміхнулася ўдача трэцім разам!

— Бог Тройцу любіць! — падтрымалі супрацоўніцу пошты хоцімскія жанчыны.

Любоў Коржыч з удзячнасцю прыняла падарунак ад газеты: ён, дарэчы, да надыходзячых святаў, а таксама да дня нараджэння жанчыны 30 снежня. Яна ўсім падпісчыкам "Звязды" і рэдакцыі пажадала добрага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

— Якім будзе наш Хоцімск у наступным годзе? — разважае Любоў Аляксандраўна. — Яшчэ прыгажэйшым! У нас тут і так шмат чаго змянілася да лепшага. Можа, за вялікім снегам вы і не заўважылі, але ў нас добрыя дарогі. Ды з Расіяй наладжваюцца адносіны — мы ж тут на самай мяжы. А галоўнае цяпер — добрага Прэзідэнта абраць. Сама я ўжо вызначылася і абавязкова пайду галасаваць!

- Дзякуй.

Газета «Звязда» (№242 за 10 декабря 2010 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати